Вы тут

Вывучэнне пісьменства «цзягувэнь» набірае папулярнасць у Кітаі


3000 гадоў таму кіраўнікі кітайскай дзяржавы Шан-Інь надавалі вялікае значэнне такому рытуалу як варажба. Каб фіксаваць вынікі варожбы, у той час рабілі запісы на панцырах чарапах ці касцях жывёл. Такія тэксты, якія атрымалі назву «цзягувэнь», з’яўляюцца самай ранняй формай кітайскага пісьменства, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Руіны Іньсюй у горадзе Аньян правінцыі Хэнань вядомыя як калыска кітайскага пісьменства. Менавіта тут былі знойдзены надпісы «цзягувэнь», якія ўключылі ў рэестр ЮНЕСКА «Памяць свету». Пасля іх выяўлення нават з’явілася асобная навуковая дысцыпліна — навука аб надпісах на панцырах чарапах і касцях жывёл «цзягусюэ». Аднак яе доўгі час лічылі непапулярнай. «Надпісы на варажбітных касцях — гэта найстаражытныя тэксты, зародкі кітайскіх іерогліфаў. Вельмі складана распазнаць, што на іх напісана, і ў пісьмовых крыніцах вельмі мала згадак пра іх», — паведаміў Хэ Юйлін, намеснік кіраўніка рабочай станцыі Інстытута археалогіі Акадэміі грамадскіх навук КНР у Аньяне. Ён займаецца археалагічнымі даследаваннямі ў Аньяне ўжо больш за 20 гадоў.

За больш як стагоддзе, дзякуючы намаганням пакаленняў кітайскіх і замежных вучоных, колькасць даследчыкаў іерагліфічных надпісаў «цзягувэнь», узрасла з некалькіх чалавек да тысяч. Вырасла і «цзягусюэ» — з тлумачэння разрозненых іерогліфаў яна ператварылася ў сістэматычную навуковую дысцыпліну. Так непапулярная навука стала адным з актуальных напрамкаў навучання.

Але гэтага ўсё роўна недастаткова. На думку супрацоўніка даследчага цэнтра Музея кітайскіх іерогліфаў Лю Хаоа неабходна добра абдумаць варыянты папулярызацыі пісьменства «цзягувэнь» з больш чым 3000-гадовай гісторыяй. Як найбольш цікава прадставіць яе шырокай сучаснай аўдыторыі?

Будучы месцам, дзе былі выяўлены надпісы на варажбітных касцях, горад Аньян прасоўвае заняткі па вывучэнні пісьменства «цзягувэнь». Цяпер у горадзе налічваецца 66 спецыяльных адукацыйных устаноў на правінцыйным і муніцыпальным узроўнях. У гэтых школах можна ўбачыць каліграфічныя працы настаўнікаў і вучняў у стылі варажбовых надпісаў «цзягувэнь».

Вывучэнне праходзіць як у класах, так і падчас пазакласных заняткаў. Школа «цзягувэнь» пры Музеі кітайскіх іерогліфаў у Аньяне была заснавана ў 2014 годзе. Гэта грамадская адукацыйная арганізацыя, якая дапамагае музею распаўсюджваць веды аб кітайскіх іерогліфах. На аснове музейных рэсурсаў было распрацавана больш за 100 адукацыйных праектаў на тэму кітайскага пісьменства.

У Аньяне вывучэнне «цзягувэнь» становіцца не проста папулярным, але і модным напрамкам. У красавіку гэтага года на платформе WeChat быў запушчаны міні-дадатак «Вялікі «цзягувэнь». Ён сумесна распрацавана вядучай лабараторыяй па апрацоўцы інфармацыі аб надпісах «цзягувэнь» пры Педагагічным універсітэце Аньяна і кампаніяй Tencent. Дадатак дазваляе карыстальнікам даведацца больш аб эвалюцыі кітайскіх іерогліфаў, а жадаючыя могуць паўдзельнічаць у даследаваннях па інтэрпрэтацыі і расшыфроўцы надпісаў на варажбітных касцях.

Як адзначыў дырэктар лабараторыі Лю Юнгэ, раней прасоўванне пісьменства «цзягувэнь» было занадта заблытаным, што адштурхоўвала нават тых, хто спачатку праяўляў цікавасць. Міні-дадатак дазваляе папулярызаваць такую складаную тэму, а ўдзел грамадскасці ў даследаваннях, асабліва моладзі, становіцца ўсё больш адчувальным. Лю Юнгэ таксама паведаміў, што лабараторыя працягвае ўпарта працаваць над запускам большай колькасці лічбавых прадуктаў, якія падыдуць людзям розных узростаў і з розным узроўнем ведаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.