Вы тут

Зуева прынесла Беларусі першае золата Усерасійскай спартакіяды


У Чэлябінску працягваюцца спаборніцтвы па канькабежным спорце ў рамках II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БелТА.


Фота: НАК

Спаборніцкую праграму суботы адкрылі старты на дыстанцыі 5000 м у жанчын. Адзіная прадстаўніца Беларусі Марына Зуева выступала ў першым жа забегу і паказала вынік 7:14,27 сек. Пасля беларускі 5 км пераадолелі яшчэ дзесяць спартсменак, але ніводнай з іх не ўдалося перасягнуць паказчык нашай канькабежкі. Такім чынам, Марына Зуева стала першай беларускай чэмпіёнкай Усерасійскай спартакіяды, другое месца ў гэтым відзе з пройгрышам 8 секунд заняла Кацярына Кошалева са Свярдлоўскай вобласці, трэці час дня — у масквічкі Алісы Бекер (13 секунд адставання).

Медаль Зуевай стаў для нашай дэлегацыі трэцім у канькабежным спорце: раней бронзавыя ўзнагароды на пяцісотметроўцы выйгралі Ігнат Галавацюк і Ганна Дамарацкая. Далей на старт забегаў на 10 000 м выйдуць мужчыны, а завершацца спаборніцтвы ў Чэлябінску ў нядзелю двума мас-стартамі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.