Вы тут

У Гродзенскай вобласці 20 лютага пачнуць працаваць 567 участкаў для галасавання


У Гродзенскай вобласці заўтра пачнуць працаваць 567 участкаў для галасавання. Пра гэта БелТА расказаў старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч.


«Усяго ў Гродзенскай вобласці ўтвораны 602 участкі для галасавання, з іх 567 пачнуць сваю работу з 20 лютага. Гэта звязана з тым, што 35 участкаў для галасавання ў рэгіёне — гэта ўчасткі, утвораныя ва ўстановах аховы здароўя, санаторыях, прафілакторыях, якія адкрыюцца ў адзіны дзень галасавання Неабходныя арганізацыйныя мерапрыемствы праведзены, графікі дзяжурстваў членаў участковай камісіі на ўчастках для галасавання падчас правядзення датэрміновага галасавання складзены. Згодна з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі, вызначаны пералік дакументаў, на падставе якіх выбаршчыку можа быць выдадзены бюлетэнь. Да такіх дакументаў, акрамя пашпарта і ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна, адносяцца: ваенны білет, службовае, вадзіцельскае і пенсіённае пасведчанне, білет навучэнца, даведка, якая пацвярджае асобу грамадзяніна ў выпадку страты пашпарта або здачы яго для пераафармлення», — сказаў Уладзімір Хлябіч.

Ён таксама нагадаў, што графік правядзення датэрміновага галасавання — з 20 да 24 лютага, з 12 да 19 гадзін.

«Спісы спраўджваліся, спраўджваюцца і будуць спраўджвацца, таму што жыццё ёсць жыццё, магчыма, узнікаюць нейкія нюансы. Таму грамадзянін, маючы рэгістрацыю, прыбывае на ўчастак для галасавання, калі ён уключаны ў спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў, атрымлівае бюлетэні і галасуе. У залежнасці ад таго, дзе ён будзе галасаваць (у Гродне ці на тэрыторыі Гродзенскай вобласці), будзе атрымліваць ад трох да чатырох бюлетэняў: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў абласнога, гарадскога або раённага, сельскага саветаў дэпутатаў», — адзначыў старшыня абласной выбарчай камісіі.

Ён дадаў: «Больш за 5 тыс. наглядальнікаў будуць ажыццяўляць назіранне на ўчастках для галасавання ў рэгіёне».

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам грамадзяне могуць прагаласаваць дома. «Пачынаючы з сённяшняга дня і на працягу ўсяго перыяду датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў да 18 гадзін выбаршчык можа папрасіць членаў участковай камісіі прыбыць да яго дадому», — падкрэсліў Уладзімір Хлябіч, адзначыўшы, што з-за ўзросту або стану здароўя не ўсе могуць дабрацца да ўчастка самастойна.

Ён таксама расказаў, што змяненні ў месцах размяшчэння ўчастковых выбарчых камісій у рэгіёне неістотныя, за выключэннем некалькіх участкаў. Так, напрыклад, жыхарам мікрараёна Грандзічы стане крыху прасцей — яны будуць галасаваць ужо ў межах крокавай даступнасці. «Што датычыцца галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка, то да выбаршчыка будуць прыходзіць два члены ўчастковай камісіі, у іх будуць спіс грамадзян, якія галасуюць дома, бюлетэні і скрыня для галасавання. Будуць задзейнічаны звыш 6 тыс. членаў участковых выбарчых камісій», — дапоўніў Уладзімір Хлябіч.

Ён падкрэсліў, што ў Гродзенскай вобласці гатовы да правядзення галасавання. «Участковыя камісіі сёння атрымліваюць бюлетэні ад акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій. Сёння апошні дзень акрэдытацыі наглядальнікаў вырашаюцца ўсе неабходныя моманты», — рэзюмаваў Уладзімір Хлябіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.