Вы тут

У Казані стартуюць «Гульні будучага»


Новая спартыўная эпоха ўжо наступіла. На гэтым тыдні ў Казані пачынаюцца «Гульні будучыні», якія сабралі больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з 107 краін. Усяго ў 21 дысцыпліне будуць спаборнічаць 277 каманд. Падзея важная не толькі колькасцю ўдзельнікаў, але і сваёй значнасцю. Гэта першыя міжнародныя спаборніцтвы па абсалютна новых спартыўных дысцыплінах — фітдыжтал.


Узнікненне гэтага спартыўнага напрамку не што іншае, як даніна часу: увесь свет сёння практычна жыве ў лічбавай рэальнасці. Спорт як найважнейшы элемент сацыяльнай сферы не можа заставацца ў баку ад усеагульнай камп’ютарызацыі і лічбавізацыі. Фіджытал-спорт спалучае ў сабе класічныя і новыя з’явы ў спорце. Гэта прыцягвае да спорту яшчэ больш увагі, цяпер ім цікавяцца і тыя, хто прывык назіраць за рэальным супрацьстаяннем спартсменаў і тыя, хто аддае перавагу віртуальнай рэальнасці. 

Спаборніцтвы «Гульняў будучыні» падзелены на 5 «выклікаў», якія прадугледжваюць праходжанне камп’ютарных гульняў на хуткасць, спаборніцтвы на арэне лазертаг, спаборніцтвы на цягавітасць і кемлівасць, турніры дронаў, бітву робатаў і іншыя разнастайныя спаборніцтвы. Самым захапляльным і насычаным абяцае быць выклік «спорт», які і спалучае класічныя віды спорту з іх лічбавымі аналагамі: фіджытал-футбол, фіджытал-баскетбол, фіджытал-хакей, фіджытал-адзінаборствы, фіджытал-гонкі і фіджытал-скейтбордынг. Менавіта ў гэтым «выкліку» могуць праверыць свае разнастайныя здольнасці прадстаўнікі Беларусі.

У турніры па фіджытал-адзінаборствах гонар краіны будзе абараняць Аляксандр Кавалёў — прызёр чэмпіянатаў свету па ММА і панкратыёну, адзін з найлепшых байцоў нашай краіны. У Казані Аляксандр спачатку праверыць свае здольнасці ў Mortal Кombat, а затым у актагоне. Спаборніцтвы па фітджытал-ММА будуць каманднымі. Аляксандр Кавалёў выступіць у мультынацыянальнай зборнай. Канкурэнцыя абяцае быць сур’ёзнай, а спаборніцтвы — захапляльныя. 

У выкліку «Спорт» таксама выступіць беларуская баскетбольная Exponenta Team у складзе Кірыла Валодзькіна, Рамана Вераб’я і Вацлава Бугаёва. Разам з нашымі спартсменамі за ўзнагароды «Гульняў Будучыні» будзе змагацца гулец з Расіі Данііл Пігуль. Дзякуючы «Гульням будучага» гэтыя баскетбалісты выступяць у NBA, праўда, віртуальнай. Затым яны будуць спаборнічаць на рэальнай баскетбольнай пляцоўуцы.

«Гэта новая дысцыпліна, з якой і балельшчыкам, і спецыялістам яшчэ толькі трэба пазнаёміцца. Вы будзеце першымі, і я ўпэўнены, прыкладзеце ўсе сілы, каб годна прадставіць Рэспубліку Беларусь на Гульнях Будучыні. Мы ўваходзім у новую эру цыфравізацыі, і яшчэ гадоў 10 таму ніхто не мог уявіць, што баскетбол будзе ўключаць у сябе і дыджытал складнік. Аднак новая рэальнасць нясе ў сабе выклікі, і толькі час пакажа, наколькі гэтая дысцыпліна стане папулярнай, і зараз вам трэба будзе стаць першымі «касманаўтамі», — адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў на сустрэчы з камандай. Яго словы прыводзіць прэс-служба БФБ.

Удзел у міжнародных спаборніцтвах па баскетболе прымуць 12 квартэтаў (па 4 спартсмены), у склад якіх увайшлі гульцы наступных краін: Беларусь, Расія, Сербія, Іспанія, Кітай, Венесуэла, Азербайджан, Аргенціна, ЗША, Чарнагорыя, Бенін, Гватэмал, Бразілія, Кіпр, Новая Зеландыя, Мадагаскар, Францыя. Па выніках лёсавання турніру былі сфарміраваны 4 групы (A, B, C, D) па 4 каманды ў кожнай. Нашы хлопцы размясціліся ў пуле «С» разам з квартэтамі «CARIBBEAN SQUAD» (Венесуэла/Аргенціна), «RAMOOT ESPORTS» (Іспанія/Бразілія), «MDMХ» (Кітай). Дарэчы, спаборніцтвы па рэальным баскетброле будуць праходзіць у фармаце 2×2, новым фармаце баскетбола. 

У беларускай спартыўнай сям’і фітдыжтал-спорт — самы малодшы член. У верасні 2023 года ў Мінску прайшлі першыя спаборніцтвы, якія аб’ядналі турніры па кіберспорце і панкратыёне. Галоўным арганізатарам гэтага мерапрыемства стаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб. «Мы заўсёды ўдзяляем ўвагу тым відам спорту, якімі цікавіцца падрастаючае пакаленне. Таксама мы сочым за сусветнымі тэндэнцыямі. Вядома ж, камп’ютарныя гульні занялі сваю нішу і з гэтым трэба пагаджацца. Але разам з тым мы павінны дапамагчы класічнаму спорту для таго, каб падтрымаць здаровы лад жыцця, дапамагаць трэнерам і бацькам матываваць дзяцей на такія захапленні. А як гэта зрабіць, калі не прапанаваць тое, што ім цікава?», — адзначаў у верасні Павел Ягораў, прадстаўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

Фітджытал — гэта вялікі крок у развіцці ўсяго спорту. Той, хто захапляецца камп’ютарным спортам лепей спасцігне віды класічныя. Аматары класічных відаў адкрыюць для сябе камп’ютарны спорт, які таксама патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі, развівае мноства якасцей і дае відовішча. Спартыўнае будучыня абяцае быць цікавай. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БФБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.