Вы тут

Кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік 21-23 лютага наведае Зімбабвэ


Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 21-23 лютага наведае горад Харарэ (Зімбабвэ) для правядзення першага пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Зімбабвэ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Фота: БелТА

У склад беларускай дэлегацыі для работы ў рамках Камісіі ўвойдуць кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, адукацыі, шэрага дзяржаўных прадпрыемстваў і канцэрнаў нашай краіны.

Зімбабвійскі бок узначаліць міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Фрэдэрык Шава. Плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамысловую кааперацыю, удзел Беларусі ў механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, умацаванні харчовай бяспекі афрыканскай дзяржавы.

На парадку дня перагавораў будзе знаходзіцца шэраг канкрэтных эканамічных праектаў, накіраваных на вывядзенне двухбаковага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень і нарошчванне тавараабароту паміж краінамі.

Праграмай работы дадаткова прадугледжана наведванне сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі і ўдзел у прэзентацыі беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Запланаваны перагаворы з шэрагам афіцыйных асоб Зімбабвэ.

Гэтымі днямі ў Харарэ таксама праходзіць Беларуска-Зімбабвійскі бізнес-форум.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.