Вы тут

Каранік: Наша задача — сфарміраваць у моладзі правільныя электаральныя паводзіны


Задача прадстаўнікоў улады — сфарміраваць у моладзі правільныя электаральныя паводзіны. Аб гэтым перад сустрэчай са студэнтамі і выкладчыкамі ГрДУ імя Я. Купалы сказаў журналістам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, перадае БелТА.


«Традыцыйна праходзяць сустрэчы са студэнцтвам, гэта датычыцца ўсіх вышэйшых навучальных устаноў Гродна. Тэмы для абмеркавання могуць быць розныя. У першую чаргу тыя, што хвалююць моладзь. Тэма сённяшняй сустрэчы, зразумела, гэта электаральная кампанія. Мы лічым, што наша задача сфарміраваць у моладзі правільныя электаральныя паводзіны, пераканаць у тым, што ўдзел у выбарах — гэта права выбарчае, гэта дае магчымасць людзям уплываць на будучыню сваёй краіны, вызначаць развіццё і свайго рэгіёну, і краіны ў цэлым», — сказаў Уладзімір Каранік.

Такія сустрэчы, звярнуў увагу старшыня Гродзенскага аблвыканкама, дазваляюць адказаць на пытанні, якія ўзнікаюць у моладзі. «Таму што, калі яны на нейкія пытанні не атрымаюць адказы ад прадстаўнікоў улады, ведаючы дапытлівы розум моладзі, упэўнены, яны ўсё роўна будуць шукаць. І не факт, што знойдуць дакладную інфармацыю, якая адпавядае рэчаіснасці», — сказаў Уладзімір Каранік.

Кіраўнік рэгіёну падкрэсліў важнасць фармавання ў моладзі разумення таго, чым займаецца заканадаўчая ўлада. «Маючы зносіны з калектывамі, часам сутыкаюся з неразуменнем функцыі заканадаўчай улады, прынцыпу падзелу ўладаў. Таму што частка моладзі ўсё ж такі палітыкай цікавіцца не вельмі моцна. Таму наша задача, па-першае, пераканаць, наколькі гэта важна. Як я ўжо не раз паўтараў, адзіная магчымасць змены ўлады — гэта кабінка для галасавання, а ніяк не вулічныя акцыі. А яшчэ даказаць, што пры адсутнасці добрага ўзаемадзеяння паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі немагчыма функцыянаванне органаў дзяржкіравання і развіцця краіны. І пастарацца іх пераканаць у тым, што галасаваць трэба ўсё-такі розумам, а не сэрцам, — сказаў Уладзімір Каранік.- Трэба глядзець на праграмы кандыдатаў, на тое, чаго яны ўжо дасягнулі да моманту вылучэння ў кандыдаты. Для таго, каб сапраўды мы сфарміравалі дзеяздольныя органы заканадаўчай улады, якія прадстаўлены прафесіяналамі. Кожны павінен быць такой сваёй сферы (у адукацыі, ахове здароўя, у рэальным сектары эканомікі), для таго, каб законапраекты і дакументы, якія прымаюцца гэтымі органамі ўлады, не стваралі дадатковых праблем у рэальным сектары эканомікі, а сапраўды вырашалі існуючыя праблемы і аблягчалі жыццё нашых грамадзян, рабілі яе лепш, камфортней і забяспечвалі далейшае развіццё рэгіёна».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.