Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў цырымонію адкрыцця Гульняў Будучыні ў Казані, перадае БелТА.
Пляцоўкай для адкрыцця Гульняў Будучыні стаў міжнародны выставачны цэнтр «Казань Экспа».
На адкрыццё таксама прыбылі прэзідэнты Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана, Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны, кіраўнікі дэлегацый з іншых дзяржаў. Разам з імі на ганаровай трыбуне таксама размясціліся знакамітыя спартсмены і артысты.
У час цырымоніі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў гэтым турніры спляліся традыцыі і сучаснасць, гармонія фізічнай дасканаласці і высокага інтэлекту, спорт і тэхналогіі, асвета і навука. «Усё гэта неабходна чалавеку для ўсебаковага развіцця і поспеху ў нашу эпоху імклівых змен, у тым шматгранным, шматпалярным, свабодным і канкурэнтным свеце, які фарміруецца на нашых вачах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Расійскага лідара з паспяховым адкрыццём турніру павіншавалі і яго калегі па Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
«Наперад у будучыню, сябры!» — першым узяў слова Аляксандр Лукашэнка.
А казахстанскі лідар Касым-Жамарт Такаеў, пажадаўшы ўдзельнікам поспехаў, прапанаваў правесці наступныя Гульні Будучыні ў Казахстане. З кароткімі прывітаннямі таксама выступілі і іншыя прэзідэнты.
Міжнародны мультыспартыўны турнір «Гульні Будучыні» — высокатэхналагічнае спартыўнае шоу. Яно складаецца са спаборніцтваў у класічных відах спорту і іх лічбавых аналагах. Усяго ў турніры прымуць удзел звыш 270 каманд і больш за 2 тыс. спартсменаў са 107 краін. Праграма спаборніцтваў уключае ў сябе 21 дысцыпліну. Яны падтрымліваюць канцэпцыю фіджытал, гэта значыць аб’ядноўваюць класічны спорт, кіберспорт і тэхналогіі.
Беларусы выступяць у некалькіх дысцыплінах — гэта фіджытал-баскетбол, фіджытал-футбол і фіджытал-адзінаборствы, бітва робатаў, гонка дронаў, віртуальная велагонка і «Свет танкаў». На турнір прыехалі каля 70 нашых суайчыннікаў (некаторыя з іх увайшлі ў склад шматнацыянальных каманд)
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».