Вы тут

На перыяд галасавання ўсе сілавыя органы краіны пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы


На перыяд галасавання на выбарах дэпутатаў усе сілавыя органы краіны пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сілавыя органы, пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання, пераведзены на ўзмоцнены рэжым работы. Гэта аб’ектыўна. Вядома ж, абстаноўка няпростая. Таму такія меры прыняты абсалютна правільна. У кожным сілавым ведамстве выпрацаваны адпаведныя рашэнні, гэтыя рашэнні даложаны кіраўніку дзяржавы, — расказаў Аляксандр Вальфовіч. — Наогул пытанні бяспекі і ўсё, што звязана з гэтым, Прэзідэнт нашай краіны трымае практычна на штодзённым кантролі, адсочвае і аналізуе абстаноўку, аддае адпаведныя ўказанні, а Сакратарыят Савета бяспекі каардынуе рэалізацыю гэтых рашэнняў, якія даложаны кіраўніку дзяржавы».

Паводле яго слоў, сёння разгорнуты аператыўна-сітуацыйныя штабы. «Галоўная задача — гарантаваць абарону канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку на тэрыторыі нашай краіны, абараніць нашых грамадзян, перасцерагчы ад любых рызык і выклікаў і, вядома ж, гарантаваць бяспеку на тэрыторыі выбарчых участкаў», — адзначыў дзяржсакратар.

«Сёння на поўную магутнасць працуе нядаўна ўведзеная рэспубліканская сістэма грамадскага маніторынгу бяспекі. Гэта значыць больш за 30 тыс. камер па ўсёй краіне, якія адсочваюць абстаноўку. Інфармацыя сцякаецца ў аператыўна-сітуацыйныя штабы для маментальнага рэагавання на тую ці іншую сітуацыю, якая можа ўзнікнуць. Бо мы ведаем, што не ўсе хочуць, каб усё спакойна праходзіла на тэрыторыі нашай краіны, некаторыя нашыя былыя грамадзяне, якія ўцяклі за мяжу, вельмі хочуць, каб тут было неспакойна, нестабільна, а народ, які жыве сапраўды дома, на сваёй зямлі, вядома ж, зацікаўлены ў бяспецы. І задача сілавога блока, усіх людзей у пагонах гарантаваць гэту бяспеку», — дапоўніў Аляксандр Вальфовіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.