Вы тут

Як жывуць і працуюць людзі на самым поўдні Беларусі


«Беларуская Карэлія», радзіма «палескага Марэсьева» — Героя Сацыялістычнай Працы Паўла Канопліча, знакамітага савецкага разведчыка Івана Коласа і народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага... Усё гэта Лельчыцкі раён. Сёння самы буйны па плошчы рэгіён Гомельшчыны і трэці ў Беларусі — адзін з лідараў па ўладкаванні і навядзенні парадку на зямлі ў вобласці — дынамічна развіваецца эканамічна і сацыяльна. Старшыня Лельчыцкага райвыканкама Сяргей Дылюк прызнаецца, што спыніцца на трох пытаннях было складана. Пра Лельчыцкі край хочацца расказваць больш.


— Сяргей Віктаравіч, летась у жыцці Лельчыцкага раёна шмат што прагучала як «першы» ці «ўпершыню». Напрыклад, раён адным з першых у Гомельскай вобласці справіўся з задачай, пастаўленай кіраўніком дзяржавы па прывядзенні ў належны санітарна-тэхнічны стан устаноў аховы здароўя, у тым ліку ФАПаў, амбулаторый, участковых бальніц. Важна, што актыўна гэту работу мясцовай улады падтрымалі жыхары раёна.

— Вядома, менавіта здароўе людзей — адна з галоўных умоў паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі. Для нашага раёна, як самага працяглага па тэрыторыі ў Гомельскай вобласці, вельмі важна забяспечыць якасць і даступнасць медыцыны для людзей. Летась у раёне больш за 16 мільёнаў рублёў было выдзелена на падтрымку галіны.

Удалося значна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў аховы здароўя. Набыта медыцынскае абсталяванне агульным коштам больш за 680 тысяч рублёў, у поўным аб’ёме абсталяваны службы хуткай медыцынскай дапамогі. У райбальніцы адрамантавана неўралагічнае аддзяленне, пачаты рамонт рэнтген-кабінета для ўстаноўкі новага абсталявання.

Жыхары раёна таксама прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторый устаноў аховы здароўя. Падчас раённых суботнікаў было сабрана звыш 83 тысяч рублёў.

Увогуле, у мінулым годзе раёну ўдалося зрабіць значны задзел для выканання мэтавых паказчыкаў бягучага года і павышэння якасці жыцця людзей. А гэта і паляпшэнне якасці дарог, электразабеспячэння, стварэнне і захаванне парадку і ўтульнасці на ўсёй тэрыторыі. Дарожнымі прадпрыемствамі зроблены рамонт амаль 300 тысяч квадратных метраў вулічна-дарожнай сеткі — выкананы аб’ём перавысілі больш чым на 30% у параўнанні з 2022 годам.

Праведзена рэканструкцыя і аднаўленне ўчасткаў меліярацыйных сістэм і каналаў. Вернутыя ў гаспадарчы абарот звыш паўтары тысячы гектараў сельскагаспадарчых зямель.

У мінулым годзе для будаўніцтва жылых дамоў, вядзення падсобнай гаспадаркі, агародніцтва 29 зямельных участкаў прадаставілі фізічным асобам. У выніку па навядзенні парадку на зямлі наш раён у вобласці заняў першае месца. Важна, што значны аб’ём работ па добраўпарадкаванні выкананы сіламі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна і іх калектываў падчас акцый і суботнікаў. Работу ў гэтым кірунку працягнем і сёлета.

— Сацыяльная сфера, адукацыя, ахова здароўя, абарона ўразлівых катэгорый грамадзян... Усё гэта немагчыма забяспечыць без стабільнай эканомікі.

— У цэлым прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі раёна па выніках мінулага года забяспечана рэнтабельная і бясстратная работа. Дасягнуты аб’ём выручкі ад рэалізацыі прадукцыі — каля 143 мільёнаў рублёў, што на тры мільёны больш, чым у 2022 годзе. Рост выручкі забяспечыў павелічэнне заработнай платы, а яна ў сваю чаргу паўплывала на павелічэнне паступленняў у бюджэт. У бягучым годзе работа па павышэнні фінансавай стабільнасці рэгіёна, безумоўна, працягнецца. Сёння ў асноўным рост прамысловай вытворчасці ў раёне забяспечваюць лесагаспадарчыя ўстановы і шчэбеневы завод «Глушкевічы». Шчэбзавод на працягу ўсяго 2023 года забяспечваў высокі ўзровень вытворчасці. Сёлета стаіць задача правесці рэканструкцыі драбільнай лініі № 2, што дазволіць нашаму шчэбзаводу аптымізаваць выпуск інертных матэрыялаў і павялічыць аб’ём прадукцыі на 50 тысяч тон у год.

У раёне завершана рэалізацыя 22 інвестпраектаў, па пяці без парушэння тэрмінаў рэалізацыя працягваецца. Набыты 39 адзінак тэхнікі, з якіх 28 — гаспадаркамі, пабудаваны тры станцыі абезжалезвання, праведзена рэканструкцыя электрычных сетак, на завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва пагранічнай заставы ў аграгарадку Баравое і 20-кватэрнага жылога дома ў Лельчыцах, уведзены ў эксплуатацыю сем тысяч квадратных метраў індывідуальных жылых дамоў. Жыллёвыя ўмовы палепшылі 40 сем’яў, у тым ліку 10 шматдзетных.

На бягучы год запланавана рэалізаваць 24 інвестпраекты на суму 70 мільёнаў рублёў. Асноўныя з якіх — рэканструкцыя цэнтральнай кацельні ў гарпасёлку Лельчыцы, працяг будаўніцтва пагранічнай заставы ў вёсцы Грабяні, рэканструкцыя лініі драбнення № 2 шчэбзавода «Глушкевічы», бурэнне пошукавай свідравіны № 5 Валаўскай плошчы. Таксама запланаваны работы па бурэнні яшчэ адной пошукавай свідравіны № 1 Нова-Грабянёўскай плошчы. Цяпер наша асноўная задача — асвоіць існуючыя рэсурсы, рэалізаваць намечаныя праекты і забяспечыць вынік.

Важкі ўклад у развіццё раёна ўносіць і прыватны бізнес — удзельнічае ва ўсіх сферах эканомікі. Прыемна адзначыць, што дынамічна развіваецца прадпрымальніцтва не толькі на тэрыторыі гарпасёлка Лельчыцы, але і на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў, дзе на сёння ажыццяўляюць дзейнасць больш чым сто індывідуальных прадпрымальнікаў і амаль чатыры дзясяткі прыватных прадпрыемстваў. Як вынік працы суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу — рост падатковых паступленняў у бюджэт, які летась склаў амаль 9 мільёнаў рублёў.

— Якімі яшчэ адкрыццямі, сацыяльна значнымі падзеямі мінулы Год міру і стваральнай працы запомніцца ў раёне?

— Знамянальнай падзеяй для раёна стала ўрачыстае адкрыццё на мяжы Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў, ва ўрочышчы «Чырвоная горка», памятнай зоны «Рубеж». Яна ўзведзена на месцы рэальных ваенных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, дзе на тэрыторыі Лельчыцкага раёна пачалася аперацыя «Баграціён». Адноўлены акопы і бліндажы. Тут жа ўзведзена капліца ў гонар усіх Беларускіх Святых. Праект рэалізаваны дзякуючы грамадскай ініцыятыве, без бюджэтнага фінансавання.

Сапраўды, вельмі важнай падзеяй у жыцці раёна стала адкрыццё пасля маштабнай рэканструкцыі гарадскога стадыёна «Палессе». Пабудаваны сучасная трэнажорная зала, хакейная пляцоўка, зона для баскетбола і валейбола, лёгкаатлетычны сектар, бегавыя дарожкі, а таксама футбольнае поле са штучным пакрыццём. Цяпер не толькі спартсмены змогуць трэніравацца — ёсць магчымасць у камфортных сучасных умовах займацца фізкультурай і спортам усім жыхарам раёна.

Мінулы год быў насычаны і цікавымі культурнымі святамі на сельскіх тэрыторыях. Упершыню на тэрыторыі Стадоліцкага сельсавета прайшоў «Дранік фэст». Працягваем развіваць культурны брэнд раёна — свята, прысвечанае Сусветнаму дню пчол, — «Мядовы фальварак» у аграгарадку Сіманічы. Нагадаю, што з 15 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Гомельшчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, чатыры аб’екты знаходзяцца менавіта ў Лельчыцкім раёне. Гэта гонар для нас.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.