Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні варта пусціць у ход усю вашу дыпламатычнасць, каб пазбегнуць сур’ёзнай сваркі з начальствам або сваякамі. Непажадана прападаць на рабоце днямі і начамі, імкніцеся ўсё рабіць размерана, не бярыцеся за звышзадачы. Лепш пайсці ў абыход. Вы цалкам здольныя знайсці арыгінальнае і творчае рашэнне сваіх праблем.


Фота: pixabay.com

Цялец. На гэтым тыдні магчыма знаёмства з цікавымі людзьмі, прыслухайцеся да няўзнак атрыманых парад. Жыццё адкрые перад вамі новыя далягляды ў працы і ў асабістай сферы. У размовах з сябрамі не варта занадта ціснуць на іх. У сярэдзіне тыдня блізкія людзі будуць асабліва мець патрэбу ў вашай дапамозе, паспрабуйце не адмаўляць ім ва ўвазе. У нядзелю не прымайце блізка да сэрца з’едлівыя словы ад спадарожніка жыцця.

Блізняты. Практычна ўсё, што заплануеце на гэты тыдзень, рэалізуецца. Спатрэбіцца рашучасць, актыўнасць, уменне хутка рэагаваць на сітуацыю. Вы генерыруеце вялікую колькасць крэатыўных ідэй. Засталося здзейсніць нязначны рывок наперад, пасля чаго зможаце святкаваць перамогу. Начальства ацэніць вашы таленты і, магчыма, зробіць прапанову аб павышэнні. У асабістым жыцці таксама чакаюцца пазітыўныя змены.

Рак. На гэтым тыдні можа павысіцца ваша сацыяльная актыўнасць, з’явіцца магчымасць кіраваць сітуацыяй, якая склалася, уплываць на будучыя падзеі. Але паспрабуйце слухаць не толькі сябе, пажадана не карыстацца жорсткімі і безапеляцыйнымі ноткамі ў размовах, інакш можаце настроіць калег на варожы лад. У выхадныя ўдзяліце ўвагу сям’і.

Леў. Нягледзячы на намаганні з боку некаторых «добразычліўцаў», у вашых сілах захаваць добрыя адносіны з дзелавымі і асабістымі партнёрамі. Не варта раздражняцца, калі штосьці пойдзе не так. Усе праблемы можна вырашыць. Актыўнасць і мэтанакіраванасць дазволяць з лёгкасцю знайсці адказы на працоўныя пытанні. У асабістым жыцці не выключаны расчараванні. Прыйшла пара зняць ружовыя акуляры.

Дзева. Тыдзень запатрабуе актыўнасці і гатоўнасці браць адказнасць, а вось лянота пагражае правалам. Ніхто за вас працу не зробіць і вашых праблем не вырашыць. Не сядзіце на месцы, больш рухайцеся і размаўляйце, вам будзе вельмі важна апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы. У пятніцу пазбягайце сварак і раздражнення. У суботу не патрабуйце шмат ад блізкіх людзей — усё роўна яны паступяць па-свойму.

Шалі. Старанна аналізуйце падзеі, якія адбываюцца, абапіраючыся на жыццёвы вопыт і логіку. Не ідзіце на повадзе чужога меркавання. Магчымы кар’ерны рост і пераход на новую работу. Наперадзе вось-вось замаячыць штосьці новенькае, і яно абяцае вам сапраўдны поспех і паляпшэнне фінансавага становішча. Планы даволі хутка стануць рэальнасцю.

Скарпіён. Тыдзень дастаткова пазітыўны і паспяховы. Важнымі фактарамі для вас могуць стаць зносіны, сустрэчы, перамовы, паездкі. Зоркі прадракаюць вялікі прыбытак і кар’ерны рост. Вы цалкам можаце стаць начальнікам і вельмі багатым чалавекам.

Стралец. Выдатны час для адпачынку і забаў. Тыдзень запомніцца чарадой яркіх і незвычайных падзей. Усё не будзе ісці па накатанай, а выйдзе на новы ўзровень. Не выключана выкананне даўніх жаданняў і задум. Толькі паспрабуйце не гаварыць лішняга і часцей ужываць сваё дыпламатычнае мастацтва.

Казярог. Практычнасць і вытрыманасць — вось якасці, якія прывядуць да мэты. На гэтым тыдні можаце пазнаёміцца з чалавекам, які адыграе важную ролю ў вашай кар’еры. Паспрабуйце ўлавіць флюіды змен, каб па максімуме скарыстацца спрыяльнымі магчымасцямі. Не турбуйцеся з прычыны дробных непрыемнасцяў на працы. Паколькі вашы ідэі перспектыўныя, няхай імгненнае іх непрыманне сярод калег вас не бянтэжыць. Варта памятаць, што найбольш просты і хуткі спосаб вырашэння праблемы далёка не заўсёды самы лепшы.

Вадаліў. Тыдзень можа аказацца вырашальным для важнага праекта. Або вы скончыце справы, або яны павіснуць на вас цяжкім грузам яшчэ на вельмі працяглы час. Каб пазбегнуць балючых расчараванняў на гэтым тыдні, не варта хадзіць на спатканні з людзьмі з сайта знаёмстваў. У выхадныя побач з вамі могуць з’явіцца людзі з мінулага, якія адкрыюць новыя далягляды.

Рыбы. Гэты тыдзень будзе поўны мітусні, праблем і высвятлення адносін. Магчыма, давядзецца звярнуцца па дапамогу сяброў, таму што ў адзіночку не справіцеся. У аўторак нечаканы паварот падзей адкрые перад вамі новыя перспектывы. У сераду працаздольнасць можа быць на небывалым узроўні, вы зможаце разбурыць горы. У пятніцу спрыяльныя паездкі, камандзіроўкі і пачатак вандровак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.