Вы тут

Андрэйчанка прыняў удзел у Адзіным дні галасавання


Ад таго, каго мы выберам у дэпутацкі корпус, залежыць будучыня нашай краіны і асабісты лёс кожнага беларуса. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Выбар дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — гэта, вядома, вельмі адказная справа, таму што за дэпутатам стаіць не проста пэўная колькасць яго выбаршчыкаў (гэта 60-70 тыс.), але і ў цэлым гэта дэпутат, які будзе распрацоўваць законы. За ім стаіць краіна, ад яго залежыць яе развіццё, ён будзе адстойваць яе інтарэсы на міжнароднай арэне. Таксама гэта работа з выбаршчыкамі, улік іх меркаванняў, пажаданняў, аказанне дапамогі ў развіцці рэгіёну. Калі гаварыць шчыра, то ад таго, каго мы выберам сёння ў дэпутацкі корпус, залежыць будучыня нашай краіны і асабісты лёс кожнага беларуса», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён адзначыў, што да выбару трэба падысці адказна. «Варта выбраць тых, хто сапраўды з’яўляецца патрыётам Беларусі, хто гэта на справе даказаў, хто прафесіянал сваёй справы. У гэтым няпроста разабрацца, вядома, таму што на сённяшні дзень шмат рознай інфармацыі, розныя фэйкі ідуць супраць кандыдатаў у дэпутаты. Таму трэба ўважліва падумаць, прафільтраваць гэтую інфармацыю і прыняць правільнае рашэнне. Бо наш лёс сёння ў нашых руках», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка рэалізаваў сёння сваё канстытуцыйнае права і аддаў голас на ўчастку для галасавання нумар 482 у Мінску. Ён праінфармаваў, што зрабіў гэта датэрмінова, бо заўтра плануе з’ездзіць у акругу. «Хачу там пабыць, сустрэцца з людзьмі, таму што я на сённяшні дзень яшчэ дэпутат Палаты прадстаўнікоў, у мяне ёсць выбаршчыкі», — дадаў спікер.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.