Вы тут

У Кітаі звыш 3,3 мільёна базавых станцый 5G


Да канца мінулага года колькасць базавых станцый 5G у Кітаі перавысіла 3,37 мільёна, а агульная колькасць карыстальнікаў паслуг 5G-сувязі дасягнула 805 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кітай пабудаваў найбуйнейшыя ў свеце оптавалакновую сетку і сетку мабільнага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт. Пры гэтым сеткай 5G ахоплены 80 працэнтаў вёсак краіны. Кітай бесперапынна развівае тэхналагічныя стандарты, сеткавае і тэрмінальнае абсталяванне галіны тэхналогій 5G. 42 працэнты апавяшчэнняў аб атрыманні патэнтаў на 5G належыць кітайскім кампаніям. 

Прымяненне гэтай тэхналогіі інтэгравана ў асноўныя катэгорыі нацыянальнай эканомікі. Існуе больш за 94 тысячы прыкладаў прымянення 5G, разгорнута больш за 29 тысяч прыватных сетак. Колькасць прамысловых праектаў з ужываннем адпаведных тэхналогій перавысіла 10 тысяч.

Як стала вядома, да канца мінулага года доля 5G у трафіку мабільных дадзеных у Кітаі склала 47 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.