Вы тут

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект па пытаннях занятасці насельніцтва


Чарговае пасяджэнне дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдзе 28 лютага. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.


Фота: БелТА

У першым чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб змяненні законаў па пытаннях занятасці насельніцтва», «Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь».

У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты «Аб змене законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі», «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гандлёва-прамысловай палаце», «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях» , «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.