Вы тут

Сергеенка абазначыў першачарговыя напрамкі дзейнасці для БІСД


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка 28 лютага правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), перадае БелТА.


Фота: БелТА

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прымае актыўны ўдзел у інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні дзяржаўнага кіравання. А створаныя ва ўсіх рэгіёнах аддзяленні дапамагаюць яшчэ больш эфектыўна вывучаць сітуацыю на месцах.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вынікі працы БІСД за апошнія гады, а таксама азначылі напрамкі дзейнасці на перспектыву.

«У вас сфарміраваны працаздольны калектыў з сур’ёзным навуковым патэнцыялам. Людзі прыйшлі з розных галін, сфер, вышэйшых навучальных устаноў, даследчых цэнтраў, органаў улады і кіравання. Прафесійны рост, далейшы рух у вас павінен быць увесь час. Калектыў на сённяшні дзень здольны вырашаць складаныя задачы», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнт звярнуў увагу на ўмовы, у якіх сёння развіваецца дзяржава: «Цалкам дэградавала сістэма міжнароднай бяспекі, краіна знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным санкцыйным націскам, прадаўжаюцца спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі звонку. Няпростае становішча складваецца ля нашых граніц. Дэструктыўныя рэсурсы актыўна распаўсюджваюць дэзінфармацыю, у якой простаму абывацелю складана разабрацца, ды і спецыялістам часам. Усё гэта робіцца для таго, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне».

Ігар Сергеенка абазначыў напрамкі, на якія аналітыкам БІСД неабходна звярнуць асаблівую ўвагу. У першую чаргу гэта вывучэнне сацыяльна-палітычнай праблематыкі, удзел у выпрацоўцы інструментаў супрацьдзеяння санкцыйнай палітыцы і забеспячэнні ўстойлівасці дзяржавы ва ўмовах знешняга ціску.

Важнае месца займае аналіз працэсаў у беларускім грамадстве, вызначэнне фактараў, якія ўплываюць на настрой грамадзян і іх сацыяльнае самаадчуванне. Таксама трэба больш пільна вывучаць праблемы і пагрозы для дзяржавы і грамадства. «Прычым не толькі як канстатацыю фактаў і падзей, але і з выпрацоўкай прапаноў, якія дапамогуць знайсці вырашэнне праблем і рухацца наперад. Асабліва ў грамадска-палітычнай сферы. Гэтаму напрамку трэба ўдзяліць больш увагі. Не адрываючыся ад жыцця», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта..

У міжнароднай дзейнасці БІСД неабходна выпрацаваць прыярытэты і вызначыцца з найбольш актуальнымі напрамкамі работы, зыходзячы з наяўнай абстаноўкі, дадаў Ігар Сергеенка. Паводле яго слоў, вынікі вывучэння працэсаў у іншых краінах заўсёды будуць запатрабаваны. Гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца для наладжвання двухбаковых адносін і ў цэлым пры рэалізацыі знешнепалітычнага курсу дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.