Вы тут

У Кітаі здзейснена звыш 7,2 мільярда паездак


З 26 студзеня па 27 лютага (у першыя 33 дні перыяду «чуньюнь» — час сезоннай міграцыі кітайскага насельніцтва да, падчас і пасля свята Вясны), у Кітаі было здзейснена больш за 7,2 мільярда міжрэгіянальных паездак. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя, перадае «Сіньхуа».


Адпаведны паказчык павялічыўся на 10,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Як адзначыў міністр транспарту КНР Лі Сяапэн, большасць паездак была здзейснена на аўтамабільным транспарце. Паводле яго слоў, за адпаведны перыяд было здзейснена больш за 5,8 мільярда паездак на хуткасных аўтамагістралях, агульнанацыянальных і правінцыйных дарогах, што стала рэкордным паказчыкам. Пасажырапаток як на чыгуначным транспарце, так і ў грамадзянскай авіяцыі за перыяд канікулаў дасягнуў найвышэйшага ўзроўню за ўсю гісторыю.

Свята Вясны (Чуньцзэ, кітайскі Новы год па месяцовым календары), які сёлета выпаў на 10 лютага, з’яўляецца самым вялікім традыцыйным святам у Кітаі. Перыяд «чуньюнь» доўжыцца з 26 студзеня па 5 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.