Вынікі рэспубліканскага конкурсу МУС «У аб’ектыве!» падвялі ў музеі Міністэрства ўнутраных спраў. Сярод фіналістаў — загадчык аддзела фотаілюстрацыі Выдавецкага дома «Звязда» Віктар Іванчыкаў.
Выбраць найлепшыя фота- і відэаработы аб дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск было няпроста, бо на перамогу прэтэндавала каля 300 творчых работ.
Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, у ведамстве праходзіць велізарная колькасць мерапрыемстваў, а таму важна дакладна данесці інфармацыю пра іх да людзей. «Рэспубліканскі конкурс „У аб’ектыве!“ адбыўся пяты раз, — нагадаў ён. — Прыемна, што ўдзельнікі дасылаюць творчыя праекты, якія яскрава паказваюць спецыфіку дзейнасці вартавых парадку, наглядна расказваюць, з чым ім даводзіцца сутыкацца кожны дзень». Дзмітрый Карзюк выказаў упэўненасць у тым, што творчае супрацоўніцтва прадоўжыцца і пойдзе на карысць бяспецы нашай краіны і фарміраванню іміджу беларускага народа.
Усяго ў конкурсе было шэсць асноўных намінацый і адна спецыяльная — «Міс «У аб’ектыве!», якая з’явілася сёлета ўпершыню па ініцыятыве начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Наталлі Сахарчук. Яе была ўдастоена навучэнка сталічнай гімназіі № 61 Софія Свішчава. Нягледзячы на юны ўзрост, дзяўчынка ўжо зорка відэаролікаў аб дзейнасці ведамства. Загадчык аддзела фотаілюстрацый Выдавецкага дома «Звязда» Віктар Іванчыкаў стаў фіналістам у намінацыі «Бяспека са знакам якасці». На конкурс ён прадставіў рэпартаж, на якім адлюстраваны ўчастковы інспектар міліцыі лейтэнант Андрэй Пікта падчас размовы з жыхарамі Савецкага раёна.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».