Вы тут

З якім настроем «Дынама-Мінск» стартуе ў плэй-офф?


Хакейная вясна пачнецца дынамічна. Ужо 2 сакавіка «Дынама-Мінск» пачне выступленне ў плэй-офф Кантынентальнай хакейнай лігі. Сапернікам зуброў стане ўладальнік Кубка Кантынента маскоўскае «Дынама». На 2 і 4 сакавіка запланаваны сустрэчы ў Маскве, а 6 і 8 сакавіка матчы пройдуць на «Мінск-Арэне».


Напярэдадні адказных гульняў хакеісты і трэнерскі штаб «Дынама-Мінск» сустрэліся з журналістамі і падзяліліся сваімі чаканнямі і планамі на першы раўнд плэй-оф. Галоўны трэнер «зуброў» Дзмітрый Квартальнаў адразу папярэдзіў, што лёгка не будзе. Але ж тым цікавей. «Маскоўскае „Дынама“ — сур’ёзны супернік, які заняў першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце, гэтым усё сказана. Выпадковасцяў не бывае. У нас вельмі добрая ліга – добрага ўзроўню. І калі на працягу 68 гульняў, ідзе сур’ёзная барацьба і каманда займае першае месца, значыць, гэта шыкоўная каманда. Ёсць майстравітыя гульцы, яны лепшыя па рэалізацыі большасці», — сказаў Дзмітрый Квартальнаў. Аднак і «зубры» перад моцным супернікам рукі не апусцяць. «Трэба паказаць свае моцныя бакі. Трэба гуляць дысцыплінавана, паколькі кошт выдаленняў будзе высокім. Спадзяюся, хлопчыкамі для біцця не будзем і згуляем сваімі моцнымі якасцямі. Многія хлопцы ў нас будуць выступаць на такім узроўні першы раз, і ніколі не ведаеш, чаго чакаць. Самае галоўнае — не стушавацца, а проста гуляць, атрымліваць асалоду і паказаць лепшае. Трэба паказваць тое, што ўмееш, не трэба нешта прыдумляць у працэсе. Зусім не трэба. Дзесьці згуляць крыху прасцей. Як казаў вялікі трэнер: гуляць проста — вельмі складана. Трэба згуляць як мага прасцей і паказаць пры гэтым свае лепшыя якасці», — падкрэсліў галоўны трэнер «Дынама-Мінск».

Дзмітрый Квартальнаў заўважыў, што ў «зуброў» добрая першая лінія, якая павінна праявіць сябе. Па яго словах, хакеісты не баяцца выходзіць на лёд «з адкрытым забралам». Канешне, не абыходзіцца без праблем, але яны вырашальныя. 

У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ гэтага сезону «Дынама-Мінск» ні разу не выйгрывала ў маскоўскіх аднаклубнікаў. Але па словах Дзмітрыя Квартальнава, плэй-оф — гэта зусім іншы турнір з іншай псіхалогіяй. «Маятнік можа ў любы бок хістацца. Проста так мы здавацца не збіраемся. У нас ёсць хлопцы, якія забіваюць нават без галявых момантаў. Гэта і ёсць майстэрства. Нам гэтага ў рэгулярцы не хапала. А ў плэй-офф уключаюцца іншыя рэчы. Майстэрства будзе вырашаць, але на першы план выходзяць характар, камандны дух, рэалізацыя плана на гульню», — растлумачыў ён.

Галоўны трэнер назваў стадыю плэй-офф лепшым часам у сезоне. У пачатку сезона прыходзіцца шмат працаваць — гэта цяжка. А ў плэй-офф трэба паказваць усе свае здольнасці, не пакідаючы нічога на потым. «Калі нешта не атрымаецца, мы павінны хаця б сапраўды сабе сказаць, што мы зрабілі ўсё магчымае і аддалі ўсё. Усё будзе вырашацца на лёдзе. Гульня пачынаецца пры ліку 0:0», — падкрэсліў ён. 

Журнілісты спыталі ў Дзмітрыя Квартальнава, як змянілася каманда з пачатку сезона. «Гэта проста новая каманда. Пайшлі шмат добрых хлопцаў, якіх я б з задавальненнем пакінуў. Калі б была магчымасць пакінуць Алістрава і Сапегу і не браць замежнікаў, я б з задавальненнем гэта зрабіў. Але з пэўных прычынаў мы не можам гэтага зрабіць і атрымліваецца новая каманда. Прыйшлося збіраць склад па-іншаму ў ліпені і падцягваць вялікую колькасць маладых беларускіх хлопцаў. Я сам гэтага не чакаў, але ў жыцці ўвесь час нешта змяняецца. Да нас прыйшло шмат маладых хлопцаў, якія павінны добра сябе праявіць і пры правільнай працы, яны могуць стаць лідарамі. У нас былі гульні з моцнымі супернікамі, дзе маладыя гульцы праявілі лідарскія якасці. Не кожны гэта можа, але яны малайцы. У нас склалася маладая забіяцкая каманда, якая павінна ісці наперад», — адказаў ён. 

«Чакаем такой жа прынцыповай барацьбы, як у рэгулярцы»

Трэнерскі штаб «Дынама-Мінск» ужо вызначыўся са складам каманды на выязныя матчы. У Маскве гонар мінскага клуба будуць абараняць: 

  • Варатары — Аляксей Коласаў, Дылан Фергюсан, Ягор Вельмакін.
  • Абаронцы — Ілля Шынкевіч, Яні Калдзіс, Кодзі Керран, Павел Дзянісаў, Дзмітрый Корабаў, Роб Хэмілтан, Арсеній Брынкман, Мікіта Жыхараў, Ілля Сушко, Канстанцін Валочка.
  • Нападаючыя — Сэм Энас, Аляксандр Волкаў, Раман Гарбуноў, Віталь Пінчук, Уладзіслаў Кадола, Танер Фрыц, Нік Мерклі, Андрэй Стась, Вадзім Мароз, Цімафей Каўгарэня, Данііл Сатышвілі, Вячаслаў Аснов, Сяргей Кузняцоў, Мікіта Пышкайла, Данііл Ліпскі, Брэт Рычы.

У Мінску па медыцынскіх паказаннях засталіся Аляксандр Сувораў, Дзмітрый Дзярабін, Мікіта Смірноў і Іван Сякерын. 

Нападаючы Уладзіслаў Кадола каманду «Дынама-Масква» ведае вельмі добра. У плэй-офф ён ужо тры разы гуляў з хакеістамі гэтай каманды. А да ліпеня 2023 года і сам уваходзіў у склад каманды. «Настрой выдатны. Рэгулярны сезон ззаду, зараз пачынаецца ўсё самае цікавае. Супрацьстаянне супраць маскоўскага „Дынама“ будзе прынцыповым, асабліва для мяне», — падзяліўся ён з журналістамі. 

«Чакаем такой жа ўпартай барацьбы, якая была на ўсіх матчах рэгуляркі. Мы скончылі рэгулярны чэмпіянат на пазітыўнай ноце. У плэй-офф не выбіраюць саперніка, хто вышэйшы той мацнейшы. І ўсё залежыць толькі ад нас. Плэй-офф — гэта зусім іншая гульня, тут яшчэ больш барацьбы», — адзначыў абаронца Дзмітрый Корабаў. Ён паабяцаў, што на дамашінх матчах супраць маскоўскага «Дынама» мінчане зробяць усё, каб парадаваць балельшчыкаў, якія былі разам з камандай увесь сезон.

«Асабліва выкладземся 8 сакавіка», — запэўніў Дзмітрый Корабаў. 

Маскоўскія дынамаўцы выйшлі ў плэй-офф КХЛ ужо 15-ы раз. Мінчане ў гэтую стадыю прабіліся ў восьмы раз. Як паведамляе партал hockey.by мінскае і маскоўскае «Дынама» сустракаліся ў Кубку Гагарына толькі аднойчы ў 2012 годзе. Тады ў другі раўнд прабіліся масквічы. Магчыма, прыйшоў час узяць рэванш!

Валерыя СЦЯЦКО

Фота «Дынама-Мінск»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.