Вы тут

Саўмін прыняў пастанову аб крэдытаванні


У Беларусі прынята пастанова Савета Міністраў нумар 136 «Аб крэдытаванні», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.


Фота: БелТА

Згодна з дакументам, Міністэрству фінансаў у 2024 годзе прадпісана размясціць часова свабодныя грашовыя сродкі рэспубліканскага бюджэту ў ААТ «Белаграпрамбанк» у суме да Br29 млн. 318 тыс., у ААТ «ААБ Беларусбанк» у суме да Br7,5 млн. (да 31 снежня 2026 года з устанаўленнем працэнтнай стаўкі па ўкладу ў памеры 1,5 працэнта гадавых). Таксама прапанавана ААТ «Белаграпрамбанк» за кошт гэтых сродкаў прадаставіць у 2024 годзе крэдыты для фінансавання бягучай дзейнасці Віцебскаму абласному спажывецкаму таварыству ў суме не больш як Br3 млн, Мінскаму абласному спажывецкаму таварыству – не больш як Br5 млн. Гэтыя крэдыты прадастаўляюцца з устанаўленнем тэрміну іх пагашэння з 1 студзеня 2025 года па 31 снежня 2026 года і штомесячнай выплатай за карыстанне імі трох працэнтаў гадавых.

Таксама прапанавана заключыць дадатковыя пагадненні, якія прадугледжваюць штомесячную выплату працэнтаў за карыстанне крэдытамі ў памеры 3 працэнты гадавых ААТ «Белаграпрамбанк», да шэрага крэдытных дагавораў, заключаных з Віцебскім аблспажыўтаварыствам (на агульную суму крэдытаў да Br4 млн. 618 тыс.), да некалькіх крэдытных дагавораў. Абласным спажыўтаварыствам (на агульную суму крэдытаў да Br16 млн 700 тыс.), ААТ «ААБ Беларусбанк» — да крэдытнага дагавора з Віцебскім аблспажыўтаварыствам (на агульную суму да Br7,5 млн).

Пры пагашэнні гэтых крэдытаў або іх частак прапанавана ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «ААБ Беларусбанк» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, часова размешчаных ва ўкладах банкаў, выдзеліць крэдыты на пэўныя сумы для фінансавання бягучай дзейнасці з тэрмінам поўнага вяртання да 31 снежня 2026 года і штомесячнай выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 3 працэнты гадавых Віцебскаму і Мінскаму абласным спажывецтвам.

Згодна з дакументам, Віцебскі і Мінскі аблвыканкамы маюць права прадаставіць гарантыі аблвыканкамаў па крэдытах без уліку патрабаванняў да аб’ёмаў гарантый мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у цэлым па вобласці, у межах якіх гэтыя гарантыі прадастаўляюцца. А таксама ўскладзена персанальная адказнасць за несвоечасовае вяртанне крэдытаў на кіраўнікоў Віцебскага і Мінскага абласных спажывецкіх таварыстваў, старшыню праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Пастанова набывае моц з дня яе прыняцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.