Вы тут

Як паводзіць сябе падлетак, які пачаў ужываць наркотыкі


Першага сакавіка адзначаўся Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. У сувязі з гэтым спецыялісты нагадалі прыкметы спажывання наркотыкаў, як няяўныя, так і відавочныя, і далі парады бацькам, падкрэсліўшы, што наркаманія — зусім не доля дзяцей з неўладкаваных сем’яў, у «зоне рызыкі» можа апынуцца кожны.


Фота з адкрытых крыніц

Паводле слоў галоўнага пазаштатнага спецыяліста па наркалогіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Аляксандра Казачка, у сярэднім за сваё нядоўгае жыццё наркаспажывец уцягвае ў рэгулярнае спажыванне 10–15 чалавек, а 30% маладых асоб, якія маюць знаёмых-наркаманаў, знаходзяцца ў «зоне рызыкі». Залежныя ад наркотыкаў схільныя да рызыкі заражэння і спрыяюць распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі, віруснага гепатыту, венерычных хвароб і іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў.

Прыкметы магчымага спажывання:

  • рэзкія перапады настрою: ад эйфарыі і лагоднасці да агрэсіі;
  • балючая рэакцыя на крытыку, агрэсіўнасць;
  • змена рытму сну;
  • змена апетыту і манеры ўжывання ежы, частыя праблемы са страваваннем;
  • рэзкая змена вагі — пахудзенне ці набор;
  • скрытнасць, якая нарастае;
  • вонкава адхілены погляд, часта — неахайны выгляд;
  • зніжэнне цікавасці да вучобы;
  • павелічэнне фінансавых запытаў;
  • з’яўленне падазроных сяброў.

Відавочныя прыкметы:

  • наяўнасць атрыбутаў, якія паказваюць на пераключэнне інтарэсаў на наркотыкі (пакецікі, шпрыцы, выкарыстанне ў мове жаргонаў аб наркотыках («прыход», «колы», «чытаць» і інш.);
  • ін’ецыраваныя склеры, беспадстаўны кашаль (з-за раздражнення слізістых абалонак верхніх дыхальных шляхоў);
  • бледныя або гіперэміраваныя скурныя покрывы;
  • празмернае звужэнне або пашырэнне зрэнак незалежна ад асвятлення;
  • наяўнасць слядоў (сінякі, парэзы, шчыльныя сінявата-барвовыя цяжы) ад ін’екцый на целе ў вобласці крывяносных сасудаў.

Фактары рызыкі

Аднымі з галоўных прычын, якія прыводзяць да наркаманіі ў асяроддзі падлеткаў, з’яўляюцца:

  • недахоп любові і ўвагі з боку блізкіх людзей;
  • эксперыменты над сваёй свядомасцю;
  • задавальненне цікаўнасці;
  • перайманне паводзін «сваіх аўтарытэтаў»;
  • павеў пэўнай «моды»;
  • бунтарства.

Рэкамендацыі для бацькоў

Бацькі павінны:

  • мець дакладную пазіцыю супраць прыёму любога віду наркотыку і прывіваць яе сваім дзецям;
  • быць для дзіцяці ўзорам паводзін;
  • пабудаваць сямейныя адносіны такім чынам, каб з дзецьмі можна было абмеркаваць любыя праблемы;
  • фарміраваць у дзіцяці незалежнасць, адказнасць, самапавагу;
  • вывучыць сігналы небяспекі, каб ведаць, як убачыць бяду, і ведаць, куды можна звярнуцца па дапамогу.

Яе, дарэчы, падлеткі і дарослыя, якія ўжываюць наркотыкі, могуць атрымаць у тым ліку і ананімна.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.