Вы тут

У Мінпрацы расказалі пра тыповы партрэт беларускі


Сярэднестатыстычны партрэт беларускі — жанчына, якая мае вышэйшую адукацыю, працуе ў сферы аховы здароўя ці адукацыі, знаходзіцца у шлюбе і мае дваіх дзяцей. Узрост нараджэння дзіцяці, дарэчы, сёння складае больш за 30 гадоў, першага дзіцяці — больш за 27 гадоў. Напярэдадні 8 Сакавіка спецыялісты расказалі пра беларускіх жанчын і дзяржаўную падтрымку, якая ім аказваецца.


Фота БелТА

Паводле інфармацыі намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова, сёння ў Беларусі жыве больш за пяць мільёнаў жанчын — яны складаюць большую частку насельніцтва. З жанчын працаздольнага ўзросту 85 % заняты ў эканоміцы. І працуюць у традыцыйна жаночых галінах: адукацыі і ахове здароўя.

— Эканамічны статус жанчын расце з году ў год. У нас 40 % жанчын маюць вышэйшую адукацыю, амаль 30 % — сярэднюю спецыяльную. І ўзровень адукаванасці жанчын вышэйшы, чым мужчын, — адзначыў Валерый Кавалькоў.
Жанчыны валодаюць не толькі прафесійнымі, але і дзелавымі якасцямі і шырока ўдзельнічаюць у прыняцці рашэнняў. У самым працаздольным ўзросце, ад 20 да 50 гадоў, палова кіраўнікоў — жанчыны. Больш за 30 % жанчын з'яўляюцца дэпутатамі і членамі Нацыянальнага сходу.

— Калі ў Еўропе кажуць, што трэба ўводзіць кватаванне, каб жанчына магла выходзіць на ўзровень прыняцця рашэнняў, для беларускіх жанчын гэта не характэрна. Наша жанчына хутка паляціць у космас. Гэта яшчэ раз пацвярджае іх шматграннасць, прадстаўленую ва ўсіх галінах, — падзяліўся Валерый Кавалькоў
Робіцца шмат для падтрымкі жанчын на рынку працы і ў прадпрымальніцкай ініцыятыве. Важна стварыць камфортныя умовы для прафесійнай дзейнасці і сям'і.

— Многае зроблена. Улічваючы асаблівую ролю жанчыны ў грамадстве, у заканадаўстве ёсць шэраг палажэнняў, якія ствараюць спрыяльныя ўмовы для работы і прафесійнай рэалізацыі. Гэта магчымасць працаваць няпоўны час ці па гнуткім графіку, створаны ўмовы для дыстанцыйнай працы — дома і ў офісе, гэта замацавана ў новым Працоўным кодэксе, цэлая глава рэгулюе дадзеныя віды работ, якія можна чаргаваць, — пералічыў намеснік міністра.
Асаблівая ўвага — шматдзетным сем'ям, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У іх ёсць магчымасць узяць адзін вольны ад работы дзень у тыдзень, ён аплачваецца. Сёння з'явілася альтэрнатыва: адзін вольны дзень можна замяніць скарачэннем працоўнага дня на адну гадзіну, што аплачваецца.

— Дзяржава ў поўнай меры выконвае свае абавязкі па падтрымцы сем'яў з дзецьмі. Гэта дапамога пры нараджэнні дзіцяці, яго выхаванні, трохгадовы адпачынак, які атрымлівае жанчына, каб даглядаць дзіця. Выдаткоўваюцца значныя сродкі на падтрымку сем'яў з дзецьмі. На дапамогі ў 2024 годзе запланавана 3,4 мільярда рублёў, — дадаў Валерый Кавалькоў.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзіць пастаянную работу па павышэнні прэстыжу бацькоўства. Уведзены спецыяльны адпачынак для бацькі — 14 каляндарных дзён, які можа быць прадстаўлены цягам шасці месяцаў пасля нараджэння дзіця, і гэта норма з'яўляецца абавязковай для наймальнікаў. Устаноўлены святочны дзень

— Дзень бацькі, які падкрэслівае значнасць ролі мужчыны ў сям'і. Яшчэ адна нагода для мужчын ганарыцца званнем таты і працягваць свой род.

Жанчыны-маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, узнагароджваюцца высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Маці. Толькі летась ім было ўзнагароджана 669 жанчын. Не застаюцца без увагі жанчыны-маці, калі яны выходзяць на пенсію. Шматдзетныя маці маюць права на заслужаны адпачынак на пяць гадоў раней, калі яны нарадзілі пяць і больш дзяцей. Калі ў жанчыны 9 дзяцей і яны дастойна выхаваны, жанчыне прызначаецца пенсія за асаблівыя заслугі перад Беларуссю.

— Мы пастаянна актуалізуем запатрабаванасць эфектыўных мер, прапрацоўваем іх, і канешне, у ліку найбліжэйшых задач — узмацненне адраснасці дапамог, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў. Наша краіна ганарыцца нашымі жанчынамі, дзякуючы якім непарушнымі застаюцца такія каштоўнасці, як сям'я, дом, дзеці. Менавіта гэтыя каштоўнасці забяспечваюць сувязь пакаленняў і гарантуюць будучыню нашай дзяржавы, — рэзюмаваў Валерый Кавалькоў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.