Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка


Дарагія суайчынніцы!

З асаблівай цеплынёй шчыра віншую вас з Днём жанчын — пяшчотным вясновым святам.


Жаночая душа — гэта дзівосны свет любові, у якім прыродныя прыгажосць і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, трапяткім клопатам і працавітасцю.

Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і абранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй.

Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі.

Нашы дарагія і любімыя, прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай прыемная атмасфера свята падорыць выдатны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

8 сакавіка 2024 года

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.