Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Нам няма перад кім даваць справаздачу, акрамя свайго народа


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву. На парадку дня — работа Савета Рэспублікі і фарміраванне яго новага саставу. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў Палаце прадстаўнікоў зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да пачатку работы новага склікання. Выбраным дэпутатам найперш трэба будзе выбраць новае кіраўніцтва, сфарміраваць камісіі і вызначыць іх старшынь. «Я хачу, каб дэпутаты вызначаліся самі, як ім жыць і працаваць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Савет Рэспублікі — палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Члены Савета Рэспублікі выбіраюцца на пасяджэннях мясцовых саветаў дэпутатаў тайным галасаваннем. Ад кожнай вобласці і горада Мінска — па восем чалавек. Яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзідэнтам Беларусі. Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца ўжо з 12 сакавіка і павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка. Самі ж выбары ў Савет Рэспублікі павінны прайсці 4 красавіка бягучага года.

«Трэба, каб гэта ўсё было вельмі дэмакратычна. Не для справаздачы камусьці. Нам няма перад кім даваць справаздачу, акрамя свайго народа. Каб гэта было годна, каб фармалізму ніякага не было. Усё-ткі гэта такі экспертны савет — верхняя палата парламента, дзе законы пасля прыняцця Палатай прадстаўнікоў яшчэ раз штудзіруюцца. Таму трэба ўважліва паглядзець на прапанаваныя кандыдатуры, якія будуць выбраныя адпаведнымі саветамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Усяго ў Савеце Рэспублікі пяць пастаянных камісій. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на падбор кандыдатур іх будучых кіраўнікоў. Ён падкрэсліў, што да выбару гэтых людзей трэба паставіцца максімальна адказна: «Гэтыя пяць чалавек разам са старшынёй і намеснікам (Савета Рэспублікі) — гэта будзе асноўнае ядро верхняй палаты».

«Хацеў бы ведаць, як разгорнутая гэтая работа (таму што яна ўжо ідзе) і якія ёсць праблемы. З пункту гледжання таго, што трэба мне падключацца да нейкіх пытанняў ці не. Парламент нам трэба сфарміраваць, таму што роля яго ўзрастае. І гэта члены Усебеларускага народнага сходу. Гэта, лічы, ядро будзе там. Гэта вельмі важна для нас», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

У тэму

Чалавек, які прайшоў школу Савета Рэспублікі, мае вялікі досвед

Журналістам Наталля Качанава расказала, што ў час размовы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся пытанні фарміравання новага склікання верхняй палаты парламента і задачы, якія яму трэба будзе вырашаць. Размова ішла таксама аб асобных выніках дзейнасці цяперашняга склікання, аб тым, якія яшчэ законапраекты трэба разгледзець, што трэба зрабіць да заканчэння паўнамоцтваў. У адпаведнасці з заканадаўствам з 12 па 21 сакавіка будзе ісці вылучэнне новых членаў Савета Рэспублікі, а 4 красавіка 2024 года павінны адбыцца выбары ў Савет Рэспублікі восьмага склікання.

«Спадзяёмся, што вылучаны будуць прафесійныя, кампетэнтныя людзі, якія будуць з гонарам і годнасцю прадстаўляць кожны рэгіён у палаце тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якой з’яўлецца Савет Рэспублікі», — адзначыла Наталля Качанава. 

Спікер, падкрэсліла, што члены Савета Рэспублікі выканалі вялікую работу, акцэнт у якой быў зроблены на работу ў рэгіёнах. Паколькі на прафесійнай аснове ў Савеце Рэспублікі працуюць толькі сем чалавек, а астатнія працуюць у рэгіёнах, кожны займаецца сваёй справай і яшчэ з’яўляецца сенатарам. «Гэта вялікая адазнасць, якая ўскладаецца на тых, хто будзе прадстаўляць свае вобласці ў Савеце Рэспублікі. Таму павінны прыйсці годныя людзі, якія не лічацца са сваім часам, умеюць працаваць з людзьмі, якія разумеюць задачы, што стаяць перад краінай», — падкрэсліла Наталля Качанава. Яна ўпэўнена, што гэты этап электаральнай кампаніі пройдзе так зладжана і на высокім узроўні, як і выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. «Мы ганарымся сваімі калегамі. З цяперашняга саставу Савета Рэспублікі пяць чалавек ужо сталі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, 12 абраны ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Мы сваіх калег віншуем і жадаем ім паспяховай працы. Я дакладна ведаю, што чалавек, які прайшоў школу Савета Рэспублікі, мае вялікі досвед, умее працаваць з людзьмі і ўмее вырашаць задачы, якія сёння стаяць перад нашай краінай і перад нашым народам», — адзначыла Наталля Качанава. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.