Вы тут

Лукашэнка назначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта


Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні Аляксандра Ягорава намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт правёў з ім рабочую сустрэчу, перадае карэспандэнт БелТА.


Фота: БелТА

«Пытанне звязана з мадэрнізацыяй сістэмы кантролю і кіравання эканамічнымі працэсамі ў краіне. У нас склаўся нядрэнны такі пул і група эканамістаў. І ва ўрадзе (фінансістаў-эканамістаў), і ў нашым Нацыянальным статыстычным камітэце, і гэтак далей, — сказаў Прэзідэнт. — І Адміністрацыя Прэзідэнта ў гэтым плане будзе таксама мадэрнізавана. Адміністрацыя — штаб Прэзідэнта. Палітычны штаб. Але пытанні кадравай, ідэалагічнай, эканамічнай работы і прававой таксама — гэта асаблівы кірунак».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пытанні, звязаныя з аналізам і кантролем, у тым ліку за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта, прынятых па выніках нарад з членамі ўрада і эканамістамі, часам рэалізоўваюцца не ў поўнай меры.

«Таму, зразумела, патрэбна вось такая сур’ёзная прапрацоўка групай спецыялістаў, якая магла б бачыць гэтыя працэсы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Тое ж самае ў кадрах, ідэалагічнай рабоце і гэтак далей. Гэта мае пытанні, вядома. І тут сур’ёзна будзе ўсё мадэрнізавана. І ўвесь гэты блок у плане кантролю, недзе і кіравання эканомікай, і фінансы будуць выведзены на Адміністрацыю Прэзідэнта», — заявіў беларускі лідар.

Ён таксама патлумачыў, з чым звязаны выбар кандыдатуры Аляксандра Ягорава: «Вы чалавек зусім малады. Вы бачыце маю палітыку аб тым, што пакаленні мяняюцца, прыходзяць новыя людзі. Гэта так павінна быць. Застылага нічога быць не павінна. Я падумаў аб тым, каб вось гэтую піраміду замкнуць на намесніка кіраўніка Адміністрацыі. Але патрэбен малады свежы погляд на гэта. Я сур’ёзна вывучаў вашу кандыдатуру і біяграфію».

Кіраўнік дзяржавы таксама папярэдзіў Аляксандра Ягорава, што яму трэба быць гатовым да таго, каб выказваць і альтэрнатыўны пункт гледжання. «Ведаю вашы адносіны з некаторымі начальнікамі. Некаторых потым вам, калі вы будзеце працаваць і мы прымем такое рашэнне, давядзецца ўзяць і на кантроль. І недзе выказаць сваё меркаванне, якое не супадае з меркаваннем і ўрада, міністраў ды іншых. І Нацыянальнага банка. Таму трэба быць да гэтага гатовым», — сказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў банкаўскі вопыт Аляксандра Ягорава. «Вы — банкір. Тады мне не трэба будзе браць памочніка Прэзідэнта па банкаўскай сферы», — сказаў ён.

Да гэтага часу Аляксандр Ягораў займаў пасаду старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.