Вы тут

«Расія-Культура» пакажа дакументальны фільм пра Гагарына ў дзень яго нараджэння


У гэтыя выхадныя тэлеканал «Расія-Культура», як заўсёды, будзе радаваць прыемнымі прапановамі. Прапануем звярнуць увагу на дакументальны фільм з цыкла «Зорныя партрэты» і на старт праекта «Вялікі балет».


Апошні дасць магчымасць тэлегледачам прычыніцца да мастацтва вядучых тэатраў Расіі і труп з краін блізкага і далёкага замежжа. Так, сярод удзельнікаў — Марыінскі тэатр, Вялікі тэатр Расіі, Міхайлаўскі тэатр, Новасібірскі тэатр оперы і балета, Вялікі тэатр Беларусі (салісты трупы «Балет Лауры Алонса»), Вялікі тэатр оперы і балета Узбекістана. У першым выпуску праекта выступяць 16 удзельнікаў (шэсць дуэтаў і чатыры салісты). І ніхто з удзельнікаў не выбывае. Падчас знаёмства яны прадставяць увазе публікі і журы па-дэ-дэ і сольныя нумары, а таксама харэаграфічную мініяцюру на музыку Сяргея Рахманінава і фрагмент балета на музыку Фрэдэрыка Шапэна.

А вось дакументальны фільм «Юрый Гагарын. Зорны выбраннік» выйдзе ў дзень 90-годдзя сусветнавядомага касманаўта. Кінаработа пазнаёміць тэлеаўдыторыю са шляхам чалавека, якога лёс прывёў у космас. Штурвал самалёта апынуўся ў руках Юрыя яшчэ ў дзяцінстве — падчас вайны. 

А ў Саратаўскім індустрыяльным тэхнікуме яму даручылі зрабіць даклад пра Цыялкоўскага. Пасля гэтага ён прыняў канчатковае рашэнне стаць лётчыкам і паступіў у аэраклуб. Затым — атрад касманаўтаў і першы палёт у космас... Як усё тое адбывалася і фарміравала Юрыя Гагарына, раскажуць у кадры яго калегі, сябры і родзічы. Не прапусціце прэм’еры сёння на тэлеканале «Расія-Культура».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.