На касмадроме Байканур асноўны і дублюючы экіпажы пілатуемага карабля «Саюз МС-25», у якія ўваходзяць прадстаўніцы Беларусі, правялі першую «прымерку» перад запускам на Міжнародную касмічную станцыю, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу дзяржкарпарацыі Раскосмас.
«Прымеркай» на мове спецыялістаў касмічнай галіны называецца тэсціраванне касманаўтамі абсталявання, якое вырабляецца індывідуальна для кожнага ўдзельніка палёту.
«У мантажна-выпрабавальным корпусе 254-й пляцоўкі пасля ўступнага інструктажу касманаўты прымералі аварыйна-выратавальныя скафандры „Сокал-КВ2“, пратэставалі іх на герметычнасць і занялі месцы ў караблі „Саюз МС-25“ для праверкі службовага абсталявання, з бартавой дакументацыяй і грузамі, якія дастаўляюцца на МКС», — удакладнілі ў Раскосмасе.
Запуск карабля «Саюз МС-25» ракетай-носьбітам «Саюз-2.1а» плануецца 21 сакавіка. У асноўны экіпаж уваходзяць касманаўт Раскосмасу Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту з Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан, у дублюючы — касманаўт Раскосмасу Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту з Рэспублікі Беларусь Анастасіян Ленкава.
Прэв’ю: Раскосмас
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».