Вы тут

Экспарт турыстычных паслуг за 2023 год склаў каля $200 млн.


Аб’ём экспарту турыстычных паслуг у Беларусі за 2023 год, папярэдне, склаў $200 млн, паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч у праекце БелТА «Краіна гаворыць».


«Думаю, што гэтая лічба будзе на пару мільёнаў вышэйшая. У нас ёсць умоўныя паказчыкі, якіх мы павінны былі дасягнуць згодна з дзяржпраграмай», — расказала Ірына Варановіч.

Па тэмпе росту Беларусь выйграе ў параўнанні з 2022 годам, але па колькасных паказчыках ледзь не даходзіць. «На гэта ёсць аб’ектыўныя прычыны, і мы неаднаразова аб іх гаворым. Людзі пра гэта самі ведаюць і бачаць. Гэта ўмовы, якія сёння адбываюцца не толькі ў краіне, але і ўвогуле ў свеце, у тым ліку абмежаваная палётная праграма», — растлумачыла дырэктар дэпартамента.

Паводле слоў Ірыны Варановіч, Беларусь яшчэ не дасягнула дапандэмійнага ўзроўню ў турыстычнай галіне, таму што 2019 год быў, напэўна, самым паспяховым для галіны. «На яго аснове мы і выбудавалі паказчыкі для дзяржаўнай праграмы, таму сёння вельмі складана выконваць гэтыя лічбы. У 2019 годзе экспарт турпаслуг склаў больш як $264 млн., — адзначыла яна. — Тым не менш ёсць і станоўчая дынаміка, таму што ў параўнанні з папярэднімі гадамі ў 2023 годзе мы паказваем добрыя лічбы».

Прэв’ю: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.