Вы тут

Качанава абмеркавала падрыхтоўку аб’ектаў у Полацку і Наваполацку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую нараду па пытаннях арганізацыі секцыйных пасяджэнняў XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў тым ліку ў Полацку і Наваполацку, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У Полацку і Наваполацку ў час XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будуць арганізаваны розныя секцыі, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, нафтахіміі, інавацыйнай дзейнасці, турызму і іншыя. Наталля Качанава адзначыла, што работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні, агледзяць аб’екты, якія па плане задзейнічаюць у маштабным мерапрыемстве. Таксама яны будуць глядзець, як ідзе вырашэнне пытанняў на месцах, узаемадзейнічаючы з раённай і абласной уладай. «Ад сакратарыята Савета Рэспублікі будуць адказныя за падрыхтоўку аб’ектаў, якія будуць задзейнічаны ў рабоце секцый», — падкрэсліла спікер.

Расійская дэлегацыя плануе прыбыць у паўночны рэгіён у бліжэйшы час, каб азнаёміцца з будучымі пляцоўкамі і ўсёй інфраструктурай у гарадах, дзе будзе праходзіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што трэба карыстацца кожным пагодлівым днём, каб займацца добраўпарадкаваннем горада, зрабіць гарадское асяроддзе больш эстэтычным, дапрацаваць пытанні па аб’ектах грамадскага харчавання. Наталля Качанава звярнула ўвагу на дарогі, якія таксама трэба прывесці ў парадак. Пасля абмеркавання пытанняў работнікі сакратарыята Савета Рэспублікі агледзелі аб’екты ў Полацку і Наваполацку, каб сумеснымі намаганнямі весці іх падрыхтоўку да маштабнага мерапрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.