Вы тут

Лукашэнка расказаў, якіх вынікаў чакае ад «Атланта»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе вывесці паказчыкі завода «Атлант» на належны ўзровень. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў перад новым кіраўніком прадпрыемства, перадае БелТА.


Фота: БелТА

На пасаду генеральнага дырэктара «Атланта» Прэзідэнтам быў узгоднены намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.

«На „Атланце“ справы няважныя, я правільна разумею?» — спытаў у яго Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Дзмітрый Харытончык, сёння на фоне ўздыму ў 2021-2022 гадах ёсць пэўны спад, што абумоўлена змяненнем кан’юнктуры на рынках.

«Вы мне, Дзмітрый, сапраўды скажыце, вы самі вырашылі туды ісці ці вас проста выпіхваюць на гэтую пасаду?» — удакладніў Прэзідэнт.

«Ні ў якім разе. Я пачынаў з гэтага завода (больш за 12 гадоў адпрацаваў на БелАЗе ў свой час), таму гэта абсалютна свядомы выбар», — заявіў Дзмітрый Харытончык.

«Я буду толькі рады, таму што я, калі прыязджаю сюды, выязджаю адсюль, гляджу на „Атлант“, і разумею, што там праблемы ёсць. І людзі незадаволеныя некаторыя. Таму нам трэба гэтае прадпрыемства зрабіць сапраўдным прадпрыемствам, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Нядрэнныя ж халадзільнікі, пральныя машыны нядрэнныя. Трэба гэта раскруціць, каб гэта прадавалася, каб набывалі нашы людзі».

Паводле слоў Дзмітрыя Харытончыка, на тэхніку «Атланта» сапраўды практычна няма ніякіх нараканняў. «Вядома, трэба сур’ёзна папрацаваць і над зніжэннем цаны, над сабекоштам. Ва ўмовах канкурэнцыі без гэтага проста немагчыма», — дадаў ён.

Дзмітрый Харытончык пасля прыняцця кадравых рашэнняў у Прэзідэнта ў інтэрв’ю журналістам выказаў сваю ацэнку стану спраў на прадпрыемстве: «На сённяшні дзень насамрэч сітуацыя пакуль застаецца дастаткова праблемнай, складана па рэалізацыі. Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што пасля двух гадоў росту аб’ёмаў вытворчасці і экспарту ў мінулым годзе мы адзначалі вельмі агрэсіўны ўваход  новых брэндаў, а таксама больш таннай тэхнікі  з усходніх краін на наш сумесны рынак з Расійскай Федэрацыяй. Вядома ж, гэта не магло не адбіцца на аб’ёмах рэалізацыі».

Паводле слоў новага гендырэктара, прадпрыемствам у гэтых умовах зроблены пэўныя меры. Гэта, напрыклад, вывад на рынак запатрабаваных на сённяшні дзень відаў прадукцыі. У першую чаргу гэта халадзільнікі і маразільнікі з сістэмай No Frost. Таксама неабходна сур’ёзна папрацаваць над павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці пральных машын, паколькі гэта тэхніка «Атланта» цяпер карыстаецца попытам.

«Самае асноўнае ў гэтай сітуацыі — прадоўжыць сур’ёзную работу па зніжэнні затрат на вытворчасці. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі без гэтага проста немагчыма. У першую чаргу глядзець на ўдасканаленне канструкцыі, тэхналагічных працэсаў. Трэба прапанаваць прадукт, які сапраўды патрэбны пакупніку і які будзе канкурэнтаздольны», — падкрэсліў Дзмітрый Харытончык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.