Вы тут

У Кітаі адзначылі «лунтантоў»


У другі дзень другога месяца па месяцовым календары, які сёлета выпаў на 11 сакавіка, у Кітаі адзначылі свята «лунтайтоў», што даслоўна перакладаецца як «дракон паднімае галаву», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Падобны пераклад адсылае нас да адной кітайскай легенды. Свята адзначалася яшчэ ў старажытным Кітаі і цесна звязана з Нябесным драконам — уладаром дажджоў. Лічылася, што на зіму ён засынае, а другога чысла другога месяца прачынаецца. Такім чынам, «дракон паднімае галаву», што ўвасабляе абуджэнне Нябеснага дракона пасля доўгага зімовага сну.

На гэты конт існуюць розныя павер’і і прыкметы. Лічылася, што калі дракон Неба прачынаецца ў добрым настроі, значыць ён падаруе людзям моцныя дажджы, а тыя, у сваю чаргу, прынясуць багаты ўраджай і наступны год будзе спакойным і сытым. А вось калі дракон будзе ў дрэнным настроі, то дажджоў людзям не ўбачыць, пасевы загінуць, а ў краіне пачнецца голад.

Гэта, як кажуць, афіцыйная версія, якую падзяляе большасць крыніц. Існуюць яшчэ як мінімум тры варыяцыі гэтай легенды. Згодна першай, Нябесны дракон пасля доўгай засухі ў Кітаі падараваў людзям дождж. Даведаўшыся пра гэта, Нябесны імператар затачыў дракона пад гару, адкуль ён толькі раз у год мог " падымаць галаву«, каб зноў паслаць жыхарам дажджы.

Другая легенда аб свяце распавядае, што ў Цэнтральным Кітаі была страшная засуха. Даведаўшыся аб пакутах людзей, Нефрытавы ўладыка вырашыў дапамагчы і адправіў Нябеснага дракона прынесці жыхарам дождж. Але замест гэтага той вырашыў выкупацца ў рэчцы, пакуль людзі працягвалі маліць аб дажджах. Другога чысла другога месяца адважны воін выклікаў дракона на бой і атрымаў перамогу. Толькі пасля гэтага дракон дапамог мясцовым жыхарам.

Ну і паводле трэцяй легенды, калі да ўлады ў Кітаі прыйшла У Цзэцянь, жанчына-імператар, Нябесны ўладыка разгневаўся. Ён наслаў на людзей трохгадовую засуху. Але Дракон пашкадаваў людзей і падараваў ім дождж у другігі дзень другога месяца. За такі ўчынак Нефрытавы імператар затачыў дракона пад гару і ўсталяваў побач з яго вязніцай дошку з каменя, якая абвяшчала «Нябесны дракон пайшоў супраць маёй волі і будзе ў зняволенні пакуль бабы не зацвітуць золатам». Праз нейкі час сяляне, якія апрацоўвалі зямлю, знайшлі незвычайныя жоўтыя зерні, яны іх пасмажылі і атрыманыя страва (аналаг сучаснага папкорна) вельмі спадабалася людзям. Так у Кітаі пачалася апрацоўка кукурузы, а пакаранне для дракона скончылася, бо і сапраўды зацвілі на палях золатам «бабы». Усе гэтыя легенды аб’ядноўвае тое, што ў другі дзень другога месяца людзі чакаюць пачатку сезона дажджоў і калі гэта адбываецца, значыць год будзе ўрадлівым і ўдалым. 

Як і практычна любое іншае свята ў Кітаі, «лунтайтоў» мае ўласныя фірмовыя стравы. У гэты дзень гатуюць стравы, у назве якіх ёсць іерогліф «дракон». Таму ў гэты дзень можна есці локшыну (але называць яе трэба «драконавымі вусамі»), рыс («ікру дракона»), пельмені («вушы дракона»), бліны («драконавую луску»).

У сезон «лунтайтоў» усё вакол напаўняецца новымі жыццёвымі сіламі, і пачынаецца вясновая ворыва. Людзі спадзяюцца, што ў гэтым годзе надвор’е будзе спрыяльным для багатага ўраджаю. 

У час святкавання праводзіцца мноства розных мерапрыемстваў. Паводле традыцыі, менавіта ў гэты дзень упершыню пасля наступлення Новага года па месяцовым календары, чалавеку можна падстрыгчыся — гэта прынясе дабрабыт і поспех. Таму цырульні па ўсім Кітаі працуюць ад цямна да цямна.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.