Сёння, а 15-й гадзіне, у Адміністратыўным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 пачне сваю працу Міжнародны сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час. Партнёрства ў імя будучыні». Гэта сустрэча пісьменнікаў розных краін у фармаце анлайн і афлайн па традыцыі праводзіцца ў пярэдадзень Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. Арганізатары сімпозіўму — Міністэрства інфармацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сёлета паэты, празаікі, літаратуразнаўцы, публіцысты сустракаюцца ў Мінску дзясяты раз.
Удзельнікамі ранейшых сімпозіўмаў былі пісьменнікі Кітая, Расійскай Федэрацыі, Туркменістана, Манголіі, Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана, Узбекістана, іншых краін свету. Сваімі развагамі пра літаратуру і жыццё дзяліліся Юрый Палякоў, Юрый Салаўёў, Юрый Казлоў, Роберт Мінулін, Святлана Ананьева, Ато Хамдам і шмат хто яшчэ.
Тэма сёлетніх дыскусій, публіцыстычных асэнсаванняў падзей у свеце — «Партнёрства ў імя будучыні». З прывітальным словам да ўдзельнікаў сімпозіўма звернецца ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец.
Сяргей ШЫЧКО
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».