Вы тут

«Канстытуцыйныя асновы развіцця краіны былі і застаюцца ў фокусе ўвагі Прэзідэнта»


Канстытуцыйныя асновы развіцця нашай краіны былі і застаюцца ў фокусе ўвагі Прэзідэнта, заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася публічная прэзентацыя Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён падрыхтаваны ў мэтах растлумачэння канстытуцыйна-прававога сэнсу і зместу канстытуцыйных прынцыпаў і норм, правільнага разумення і няўхільнага захавання Канстытуцыі.

«Выхад у свет Навукова-практычнага каментарыя да Асноўнага закона нашай краіны можна лічыць лагічным завяршэннем фундаментальнай работы, якая пачалася з распрацоўкі і прыняцця абноўленай Канстытуцыі. Яго унікальнасць заключаецца не толькі ў змястоўнай частцы, але і ў тым, што работа над выданнем вялася фактычна пад патранажам кіраўніка дзяржавы Прэзідэнтам нашай краіны быў узгоднены калектыў аўтараў, які ўвесь гэты час заставаўся нязменным, і мы справіліся з пастаўленай задачай, — сказала Вольга Чупрыс. — Акрамя таго, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы да работы над выданнем быў падключаны і ўрад. Увесь працэс падрыхтоўкі курыраваўся Адміністрацыяй Прэзідэнта. Усё гэта не выпадкова, бо канстытуцыйныя асновы развіцця нашай краіны заўсёды былі і застаюцца ў фокусе ўвагі кіраўніка дзяржавы. Ён асабіста ўдзельнічаў у абмеркаванні палажэнняў, якія закладаліся ў новы праект Асноўнага закону. Кожная норма разглядалася ў тым ліку з пазіцыі яе жыццяздольнасці, выключэнні якіх-небудзь падвойных сэнсаў або стандартаў. Таму відавочна, што каментар павінен быў распрацоўвацца ў аналагічным духу, што намі і зроблена».

Навукова-практычны каментарый падрыхтаваны пад агульнай рэдакцыяй старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча, намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Рыгора Васілевіча. У склад калектыву аўтараў уваходзяць высокакваліфікаваныя юрысты, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага Суда.

«Лічу, што дзякуючы зладжанай і згуртаванай працы аўтараў, рэдакцыйнай калегіі, мы атрымалі той вынік, такі прадукт, які раскрывае сутнасць канстытуцыйных палажэнняў і замацаваных канстытуцыйных каштоўнасцей. Спадзяюся, што гэты каментарый стане персанальнай кнігай для студэнтаў, выкладчыкаў юрыдычных ВНУ, спецыялістаў-юрыстаў, дзяржаўных служачых, а таксама для простых грамадзян, каму неабыякавы лёс роднай Беларусі і захаванне парадку на нашай зямлі. У гэтым і быў сэнс яго напісання, — дапоўніла Вольга Чупрыс. — Мы выканалі даручэнне кіраўніка дзяржавы — выдалі каментарый да Канстытуцыі да знамянальнай даты ў жыцця краіны — 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Віншую вас з гэтым цудоўным дзяржаўным святам, жадаю плённай работы, канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сферы вашай прафесійнай дзейнасці, дасягнення значных поспехаў у вырашэнні задач, якія стаяць перад намі».

Каментарый будзе выкарыстаны для растлумачэння палажэнняў Канстытуцыі ў працоўных калектывах, навучальных установах, сярод усіх слаёў насельніцтва з мэтай фарміравання паважлівага стаўлення да Асноўнага закона краіны, ведання сваіх канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў, а таксама разумення неабходнасці няўхільнага захавання канстытуцыйных норм у сваім паўсядзённым жыцці і прафесійнай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.