Вы тут

Адкрыты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя А. А. Грамыкі


Адкрыты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя А. А. Грамыкі. У ім могуць паўдзельнічаць студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі, журналісты, аналітыкі, спецыялісты сферы бізнесу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламанты дзяржаў — удзельніц СНД ва ўзросце да 40 гадоў.


Фота: pexels.com

Заявіць пра сябе можна ў асноўнай і дэбютнай (узрост да 30 гадоў) намінацыях, а таксама ў намінацыі «Конкурс эсэ». Да разгляду прымаюцца арыгінальныя неапублікаваныя навуковыя артыкулы і аналітычныя запіскі, напісаныя адным ці некалькімі аўтарамі памерам не больш за 30 тысяч знакаў. Для даследавання прапаноўваецца шэраг тэм, як, напрыклад, «Перспектывы інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы...», «Контуры новага светапарадку: выклікі і магчымасці для Расіі і краін СНД», «Вялікая Айчынная вайна і Другая сусветная вайна: праблема захавання гістарычнай памяці і барацьба з фальсіфікацыяй гісторыі» і іншыя. А што датычыцца намінацыі публіцыстычных эсэ, то тут паразважаць можна пра: «Новая мяжа міру: вайна цывілізацый ці баланс макрарэгіёнаў?», «Культурныя войны»: як барацьба за перафарматаванне ідэнтычнасці чалавека ўплывае на сусветную палітыку?»

Падаць заяўку (анкета ўдзельніка і конкурсная работа) можна да 23.59 13 мая 2024 года праз электронную форму на афіцыйным сайце конкурсу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.