Вы тут

У Кітаі выдзелілі 830 мільёнаў юаняў на падтрымку вясновых сяльгасработ


У Кітаі выдзелілі 830 мільёнаў юаняў (каля 117 млн. долараў) на падтрымку вясновых сельскагаспадарчых работ і ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў у сельскагаспадарчай галіне, перадае «Сіньхуа»


Сродкі былі выдзелены сумесна Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў. Яны будуць накіраваны на перасевы сяльгаскультур, а таксама на аднаўленне пацярпелых ад стыхійных бедстваў аб’ектаў сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбнай здабычы ў 12 рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню, уключаючы правінцыі Цзянсу, Аньхой, Хэнань, Хубэй і Хунань. 

Паводле афіцыйных дадзеных, вытворчасць збожжа ў Кітаі летась дасягнула рэкорднага ўзроўню ў 695,4 мільёна тон, а колькасць збожжа на душу насельніцтва склала 493 кілаграмы, што істотна вышэй за міжнародна прызнаны ўзровень харчовай бяспекі ў 400 кг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.