Вы тут

Надвор'е: Вясновае сонца падыме слупкі тэрмометраў да адзнак плюс 7–15 градусаў


У найбліжэйшыя дні на надвор’е ў Беларусі будзе ўплываць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску. Таму аблокаў няшмат, а вясновае сонца падыме слупкі тэрмометраў да адзнак плюс 7–15 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу надвор’е ў нашай краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць і без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, а ўдзень падымецца да плюс 7–13 градусаў з плюсам. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У суботу ўмовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём у заходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, які ссоўваецца з боку Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па захадзе і паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, а ўдзень чакаецца амаль майскае цяпло — 8–15 градусаў са знакам плюс.

Але ў нядзелю нас чакае змена надвор’я. Краіна апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў ад цыклону, які ссоўваецца з поўдня Скандынавіі на Фінскі заліў. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, вечарам па захадзе нашага рэгіёна магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты. Марское паветра прынясе ападкі ў выглядзе мокрага снегу, але ўсталюе больш роўную тэмпературу. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе 1–8 цяпла, а максімальная днём ад 6 да 13 градусаў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, няўстойлівае з ападкамі надвор’е чакаецца і ў першай палове наступнага тыдня. Разам з тым на тэрыторыю нашай краіны накіруюцца больш халодныя паветраныя масы, у выніку чаго тэмпературны фон панізіцца і дзённыя максімумы не перавысяць 2–9 градусаў цяпла, а ападкі стануць ісці ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

У панядзелак і аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць мінус 3 — плюс 3 градусы, удзень — 2–9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.