Вы тут

Абноўленая Канстытуцыя — унікальная работа, да яе падключыліся ўсе


Дзень Канстытуцыі для любога грамадзяніна Беларусі вельмі важнае, значнае свята, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная прадстаўніца кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава. Спікер прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання актыву сталіцы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Для любога грамадзяніна нашай краіны гэта вельмі важнае свята, таму што мы адзначаем дзень, калі была прынятая першая Канстытуцыя ў нашай краіне, — 15 сакавіка, — адзначыла Наталля Качанава. — Сёння 30-годдзе з таго дня. А гэта значыць, што мы жывем у прававой дзяржаве, будуем сваю суверэнную, незалежную краіну ў адпаведнасці з тымі законамі, якія ў нас дзейнічаюць. Шчаслівая тым, што мне давялося быць непасрэдным удзельнікам работы над абноўленай Канстытуцыяй, унясеннем дапаўненняў і змяненняў. Гэта сапраўды была ўнікальная работа, таму што ўключыліся ўсе. Велізарная колькасць прапаноў, якія паступалі, гаворыць пра тое, што людзі неабыякавыя да будучыні сваёй краіны, да тых, хто жыве ў нашай роднай Беларусі».

У Палацы Рэспублікі ўшаноўвалі мінчан, якія ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада, робяць усё магчымае, каб сталіца станавілася ўсё лепш. «А ў першай палове дня была сустрэча з Прэзідэнтам, дзе Аляксандр Рыгоравіч вельмі выразна пазначыў этапы станаўлення нашай суверэннай, незалежнай дзяржавы. За невялікі прамежак у гісторыі ўсе разам мы стварылі выдатную, цудоўную краіну, якой па праву ганарымся, дзе любы чалавек можа рэалізаваць свае магчымасці. А гэта ўсё прапісана ў Асноўным законе краіны — Канстытуцыі. Для любога чалавека, неабыякавага да жыцця сваёй краіны, свайго народа, гэта вельмі важнае, знакавае свята», — сказала Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.