Вы тут

У кітайскай глыбінцы створаць стрымінгавыя базы электроннай камерцыі


У Кітаі абвясцілі кіруючыя прынцыпы па прасоўванні высакаякаснага развіцця электроннай камерцыі ў сельскіх раёнах, перадае «Сіньхуа».


Дакумент быў сумесна выпушчаны дзевяццю ведамствамі, у тым ліку Міністэрствам камерцыі КНР і Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі. Як адзначылі ў Мінкамерцыі, мэта гэтага кроку — адпавядаць тэндэнцыі развіцця лічбавай эканомікі, каб фарміраваць новую архітэктоніку развіцця, павышаць якасць спажывання і даходы сельскіх жыхароў.

У дырэктыве выкладзены 14 дэталёвых стратэгій па шасці напрамках, у тым ліку стварэнне шматузроўневай платформы комплекснага абслугоўвання сельскай электроннай камерцыі, паскоранае фарміраванне сучаснай сістэмы лагістыкі і размеркавання, садзейнічанне развіццю дыверсіфікаваных суб’ектаў электроннай камерцыі новага тыпу ў сельскіх раёнах.

У ведамстве заявілі, што гэта дапаможа стварыць стрымінгавыя базы электроннай камерцыі на ўзроўні паветаў у рамках намаганняў краіны па ўсебаковым прасоўванні ўздыму вёскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.