Вы тут

У Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі


У Мінску і абласных цэнтрах, адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Так, У Гомелі грамадзяне Расіі могуць аддаць свае галасы на ўчастку, які размешчаны ў Расійскім цэнтры навукі і культуры (на вул.50 год БССР, 7), паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Выбаршчыкі сабраліся каля ўчастка яшчэ да моманту яго адкрыцця. «У 8.00 мы адкрылі выбарчы ўчастак. Галасаванне праходзіць адзін дзень – сёння з 8.00 да 20.00. Запрашаем грамадзян Расіі прыйсці і прагаласаваць», — сказаў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 8046 Вадзім Сцепанюк.

Для атрымання бюлетэня выбаршчыку трэба мець з сабой сапраўдны дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна Расійскай Федэрацыі — унутраны пашпарт, замежны пашпарт, дыпламатычны або службовы пашпарт. Пры гэтым не важная прычына, падстава знаходжання чалавека ў Гомельскай вобласці: ці пражывае ён тут пастаянна з відам на жыхарства, ці знаходзіцца ў гасцях або з мэтай турызму і адпачынку, ці на лячэнні, у санаторыі.

Каментуючы тое, што ўжо з першых хвілін работы на ўчастку вялікі паток людзей, Вадзім Сцепанюк адзначыў: «Думаю, што гэта гаворыць пра зацікаўленасць грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пражываюць тут, у Беларусі, у справах, якія адбываюцца на іх Радзіме. Яны думаюць пра будучыню краіны, зацікаўленыя праявіць сваю грамадзянскую адказнасць і прагаласаваць».

Як распавяла кіраўнік Рускага дома ў Гомелі Вольга Бараненка, напярэдадні 17 сакавіка людзі таксама прыходзілі, удакладнялі дэталі працэсу галасавання. «Падобная актыўнасць гаворыць пра тое, што людзі сталі больш свядомымі, праяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю і, вядома, хочуць зрабіць свой выбар, паўплываць на лёс краіны. На мой погляд, у наяўнасці павышэнне грамадзянскай свядомасці, актыўнасці грамадзян Расіі», — падзялілася яна.

Вадзім Сцепанюк дадаў, што прадугледжана і галасаванне дома. Скарыстацца такой формай могуць тыя, хто па стане здароўя не мае магчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак. Галасаванне дома – толькі па папярэдняй заяўцы, неабходна да 14.00 патэлефанаваць на гарачую лінію пасольства Расіі ў Беларусі. У Гомельскай вобласці камісія зможа выехаць толькі па Гомелі і па прылеглых да абласнога цэнтра раёнах, удакладніў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі.

Выбарчыя ўчасткі адкрыты ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. У Мінску выбарчы ўчастак № 8042 размешчаны на вул.Нававіленскай, 1а (пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь), у Брэсце участак № 8043 — на вул. Пушкінскай, 10 (Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце), у Віцебску № 8045 — на вул. Маякоўскага, 1 (будынак ЦК «Віцебск»), у Гродне № 8409 — на вул. Дзяржынскага, 1 (філіял «Канцэртная зала» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры), у Магілёве № 8047 —  на вул. Ленінскай, 61 (ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.