УНС правядзём годна, гэта аўтарытэт нашай краіны, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.
Цяпер Беларусь знаходзіцца на этапе фарміравання Усебеларускага народнага сходу — ідзе вылучэнне кандыдатаў у яго дэлегаты. І трэба быць напагатове.
«Правакацый варта чакаць, але самае галоўнае — быць гатовымі да рэагавання на іх. Таму ў сілавым блоку прыняты ўсе рашэнні, падрыхтоўка адпаведных сіл ідзе поўным ходам і мы трымаем руку на пульсе. Я думаю, што тыя задачы, якія ўскладзены на структуры сілавога блока, будуць выкананы дастойна», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
«УНС правядзём мы дастойна, як належыць. Гэта аўтарытэт нашай краіны», — дапоўніў дзяржсакратар.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».