Вы тут

Качанава правяла тэлефонную размову з Матвіенка


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла тэлефонную размову са Старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенка. Наталля Качанава павіншавала Валянціну Матвіенка і яе калег з паспяховым правядзеннем выбараў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і пераканаўчай перамогай на іх Уладзіміра Пуціна.


Фота: БелТА

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Міхаіл Русы выступіў каардынатарам групы назіральнікаў ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. 
У рамках гэтай работы сенатар правёў шэраг важных сустрэч. Міхаіл Русы сустрэўся з намеснікам Старшыні Савета Федэрацыі Юрыем Вараб’ёвым. Ён перадаў словы віншавання ад Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай расійскім калегам з паспяховым правядзеннем выбараў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і пераканаўчай перамогай на іх Уладзіміра Пуціна. 

Адбыўся абмен думкамі аб развіцці выбарчага заканадаўства Беларусі і Расіі, ролі інстытута міжнароднага назірання. У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня з акцэнтам на міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Абмеркаваны ход падрыхтоўкі XІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26–28 чэрвеня ў Беларусі — у гарадах Віцебску, Полацк і Наваполацку — і будзе прысвечаны ролі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы.

Падчас сустрэчы з намеснікам Старшыні Савета Федэрацыі Канстанцінам Касачовым Міхаіл Русы расказаў, што расійскі вопыт, у прыватнасці прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій і грамадскі кантроль за выбарамі, выклікаюць вялікую цікавасць. Таксама Міхаіл Русы разам з назіральнікамі ад МПА СНД сустрэліся са Старшынёй Дзяржаўнай Думы Вячаславам Валодзіным.
Назіранне беларускімі парламентарыямі таксама праводзілася ў складзе Місіі назіральнікаў ад СНД па лініі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, а таксама па запрашэнні кіраўнікоў палат Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. 

У рамках назірання парламентарыі прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Электаральны суверэнітэт і міжнародныя стандарты», арганізацыйных нарадах груп міжнародных назіральнікаў, рабоце Інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі, правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Савета Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі, кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад палітычных партый.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.