Вы тут

Праект «Валошкавы край» ахопіць яшчэ больш гістарычных аб’ектаў


З 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Валошкавы край», галоўнай мэтай якога з’яўляецца эфектыўнае выкарыстанне ўнікальных рэсурсаў рэгіёна для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебшчына на ўнутраным і знешнім рынках з дапамогай стварэння мабільнага дадатку. Сёлета да праекта далучацца ўсё раёны паўночнага рэгіёна, ініцыятыва плануе ахапіць каля 300 гістарычных аб’ектаў.


Ідэя праекта заключаецца ў прасоўванні турыстычных магчымасцяў вобласці праз устаноўленыя на турыстычным аб’екце валошкі з QR-кодамі, прасканіраваўшы якія чалавек можа азнаёміцца з аб’ектам і яго гісторыяй з дапамогай мабільнага дадатку «Валошкавы край — Lіfe». Прычым пры сканіраванні інтэрнэт не патрэбны, што значна спрашчае карыстанне дадаткам. Знакі размяшчаюцца і ў даступных для людзей з абмежаванымі магчымасцямі месцах. Дадатак таксама ўключае ў сябе навігацыю па гарадах і раённых цэнтрах вобласці, маршруты, віртуальныя туры, аўдыягіды па розных папулярных месцах і славутасцях Віцебшчыны.

Цяпер праект рэалізуецца ў дванаццаці раёнах вобласці, да яго далучылася 150 гістарычных аб’ектаў. Таксама арганізатары ў рамках праекта хочуць распрацаваць турыстычны брэнд, звязаны з гэтай кветкай, таму што нават на міжнародных выставах прадстаўнікоў Віцебшчыны пазнаюць па прымацаваных да адзення валошках.

Гэта разынка вобласці ў многім звязаная з Міжнародным фестывалем мастацтва «Славянскі базар у Віцебску».

У Докшыцкім раёне код з валошкай з’явіўся ўжо на вытоку ракі Бярэзіна (г. Докшыцы), Бягомльскім музеі народнай славы, мемарыяльным комплексе «Праклён фашызму» (Шунёўка), гістарычным комплексе будынкаў па вуліцы Савецкай у Бягомлі, Спаса-Праабражэнскай царкве. Далучыліся да праекта і касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (аг. Параф’янава), сядзіба Дамейкі (аг. Сітцы), яўрэйскія могілкі (г. Докшыцы), царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (г. Докшыцы).

На Ушаччыне праз мабільны дадатак можна пазнаёміцца з гісторыяй мемарыяльнага комплексу «Прарыў», Ушацкага музея народнай славы ім. Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка, сядзібы-музея Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, сядзібнага дома Грабніцкіх у вёсцы Арэхаўна і касцёла святой Веранікі ў Селішчы.

Валошкавыя гіды ў найбліжэйшы час распрацуюць і размесцяць раёны, якія не ўдзельнічалі ў пілотным праекце «Валошкавы край», тэрмін рэалізацыі якога — 2021–2023 гады. «Размясціць коды — гэта не праблема. Важна пісьменна адпрацаваць тэкст. У ім павінна быць не статыстыка, а мастацкая інфармацыя, якую цікава будзе чытаць турыстам. Павінна быць так: мінімум тэксту — максімум інфармацыі. Трэба будзе дапамагаць раёнам у адпрацоўцы такой інфармацыі», — падкрэслілі ў абласным упраўленні спорту і турызму.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота «Полацкі веснік»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.