Вы тут

Надвор'е: Вясна вяртаецца


З цяплом у нас нармальна, а вось з дожджыкам праблема. За першыя 17 дзён сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны сума ападкаў склала ад 8% да 36% нормы першага вясновага месяца, месцамі па поўдні выпала ад 48% да 64% сярэдніх шматгадовых значэнняў, і толькі на метэастанцыі Палеская колькасць ападкаў склала 25 міліметраў, або 84% месячнай нормы. У нашай краіне пацяплее ў другой палове тыдня, у гэты час пад уплывам франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных мас будуць адзначацца ападкі рознай фазы і інтэнсіўнасці, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак надвор’е ў краіне будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і атмасферныя франты. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краніы чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, удзень — 4–9 градусаў вышэй за нуль. 

Вецер пераменных напрамкаў умераны.

У сераду месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 4–10 цяпла.

А ў чацвер будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 6–12 цяпла.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у пятніцу і ў выхадныя стане цяплей, але ў начныя гадзіны ў апошні працоўны дзень на гэтым тыдні будзе падмарожваць. 22 сакавіка месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5, пры праясненнях — да мінус 3 градусаў. Днём будзе 6–13 цяпла.

Доўгачаканыя дажджы прыйдуць да нас 23–24 сакавіка. У суботу і нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дастаткова сур’ёзныя ападкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень усё тыя ж 6–13 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.