Вы тут

На мітынгу ў Азарычах ушанавалі памяць ахвяр лагера смерці


Мітынг-рэквіем «Памяць», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення вязняў Азарыцкага лагера смерці, сабраў 19 сакавіка ў мемарыяльным комплексе больш за тысячу людзей, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У журботным маўчанні каля мемарыяла схілілі галовы былыя вязні Азарыцкага лагера смерці, генеральны пракурор Андрэй Швед, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікі міністэрстваў, сілавых структур, парламентарыі, дэпутаты, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, моладзь. Як падкрэсліў Андрэй Швед, прайшло 80 гадоў з таго моманту, як на гэтай зямлі разгарнулася адна з тысяч трагедый Вялікай Айчыннай вайны. «Фашысты, адыходзячы, у агоніі, сагналі сюды, на гэты кавалак зямлі, у гэты лес мірных грамадзян — дзяцей, старых, жанчын», — нагадаў генпракурор.

Па задуме фашыстаў, хворыя, ні ў чым не вінаватыя людзі павінны былі стаць крыніцай заражэння для салдат, афіцэраў Чырвонай арміі. Тут пад адкрытым небам людзей трымалі ў холадзе, голадзе, без ежы і вады, выракаючы на верную смерць. «Мы не павінны гэтага забываць. Мы павінны сюды, у іншыя месцы як мага часцей прыходзіць самі, прыводзіць дзяцей, унукаў, расказваць і паказваць ім, каб яны разумелі, што такое ёсць зло, што такое ёсць фашызм, што такое ёсць нацызм», — падкрэсліў Андрэй Швед.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко прывёў успаміны генерал-лейтэнанта Паўла Батава, пад камандаваннем якога 65-я армія вызваляла вязняў Азарыцкіх лагераў, аб тым, што іх гісторыя — адно з самых гнюсных злачынстваў фашысцкіх захопнікаў на беларускай. словы кампазіцыі «Званы» дзеці, моладзь, дарослыя на сімвалічным дрэве памяці пакінулі званочкі як сімвал таго, што сумны перазвон званоў памяці не сціхае, а ўсё гэтак жа з болем адгукаецца ў сэрцах людзей. Да мемарыяла ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і вянкі. У хвіліну маўчання ўшанавалі памяць бязвінных ахвяр, чые жыцці абарваліся ў пекле лагераў смерці «Азарычы».

Азарыцкі лагер смерці быў створаны ў сакавіку 1944 года. Часткі вермахта, якія дыслакаваліся за два кіламетры ад Азарычаў, аказаліся ў сітуацыі, калі адталымі водамі затапляла ўмацаваны раён. Камандаванне разумела, што стрымаць наступ Чырвонай арміі будзе цяжка. Таму салдат адвялі на захад, а ў балоты загналі мясцовае насельніцтва — старых, жанчын і дзяцей, каб стварыць жывы шчыт. Тут упершыню прымянілі бактэрыялагічную зброю — сыпны тыф. Па разліках фашыстаў, шчыт з заражаных людзей павінен быў забяспечыць адвод нямецкай арміі і заразіць савецкіх салдат 65-й арміі генерала Паўла Батава. Большая частка зняволеных была дзецьмі. Па ацэнках гісторыкаў, да 19 сакавіка вызвалілі 33,48 тыс. чалавек. З іх 15,96 тыс. — дзеці да 13 гадоў, прычым 517 — сіроты, 14 тыс. — жанчыны, больш як 4 тыс. — старыя. Сярэдняя працягласць жыцця ў Азарычах складала каля трох сутак. Лагер праіснаваў усяго 10 дзён, загінулі ў ім не менш як 20 тыс. чалавек. У памяць вязняў лагера смерці ў 1965 годзе створаны мемарыяльны комплекс «Азарычы». Абноўлены пасля маштабнай рэканструкцыі мемарыяльны комплекс адкрылі ў снежні 2023 года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.