У пасёлку Боаа, што ў правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай), пачала працаваць дэманстрацыйная зона з амаль нулявым аб’ёмам вугляродных выкідаў, перадае «Сіньхуа».
На востраве Дун’юй адбылася цырымонія запуску Боаоскай дэманстрацыйнай зоны з амаль нулявымі вугляроднымі выкідамі — праекта, які сумесна распрацаваны Міністэрствам жыллёвага, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР, а таксама народным урадам правінцыі Хайнань. Дзякуючы ўкараненню тэхналогій скарачэння выкідаў і прымяненню розных інавацыйных практык і мер, дэманстрацыйная зона здольная дасягнуць балансу паміж вытворчасцю электраэнергіі з новых крыніц і яе спажываннем. Мэта праекта — прадэманстраваць свету кітайскія канцэпцыі, тэхналогіі і практыку зялёнага і нізкавугляроднага развіцця.
Як стала вядома, штогадовая нарада Боаоскага азіяцкага форуму пройдзе з 26 па 29 сакавіка. Асноўная ўвага ў ходзе мерапрыемства будзе ўдзелена пошуку шляхоў сумеснай работы міжнароднай супольнасці для вырашэння агульных праблем і выканання сваіх абавязкаў.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».