Кампанія Luckin Coffee апублікавала фінансавую справаздачу за чацвёрты квартал 2023-га і за ўвесь мінулы год. Згодна з гэтым дакументам, агульны чысты даход кампаніі летась склаў 24,9 мільярда юаняў (прыблізна 3,5 млрд. долараў), што на 87,3 працэнта больш у параўнанні з 2022 фінансавым годам, калі гэты паказчык быў каля 13,3 млрд. юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Да канца мінулага года колькасць кавярняў Luckin Coffee у Кітаі дасягнула 16.218, за ўвесь год былі адкрыты 8.034 новыя ўстановы, што на 97,8 працэнта больш у параўнанні з 2022-м. Што тычыцца замежнага рынку, колькасць кавярняў Luckin Coffee у Сінгапуры дасягнула 30.
Варта звярнуць увагу на тое, што аб’ём продажаў Luckin Coffee на кітайскім рынку склаў 24,8 млрд. юаняў (каля 3,45 млрд. долараў), кампанія ўпершыню перасягнула па гэтым паказчыку Starbucks ў Кітаі. Паводле дадзеных, прыбытак Starbucks у Кітаі летась быў на ўзроўні 3,16 млрд амерыканскіх даляраў.
Старшыня праўлення і генеральны дырэктар кампаніі Luckin Coffee Го Цзіньі адзначыў, што канкурэнцыя ў кававай індустрыі Кітая становіцца ўсё больш жорсткай, аднак структура развіцця яшчэ далёкая ад поўнага фарміравання. Паводле яго слоў, сёлета кампанія Luckin Coffee па-ранейшаму будзе прытрымлівацца бягучай стратэгіі развіцця і цэнавай палітыкі, пашыраць базу карыстальнікаў, павышаць частату спажывання, каб павялічыць рыначную долю.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».