Вы тут

Надвор'е: У нядзелю будзе ўжо да 22 градусаў


У апошнія гады так заўсёды: яшчэ ўчора ноччу замаразкі, а ўжо заўтра ў зімовым паліто горача. Дзякуючы цёплым паветраным масам, якія паступаюць з поўдня Еўропы, тэмпературны фон працягне павышацца і будзе ў асноўным на 6–11 градусаў вышэй сярэднегадовых значэнняў. У дзённыя гадзіны па заходняй палове і днём у чацвер месцамі па паўднёвым захадзе краіны дыскамфорту будзе дадаваць моцны парывісты вецер.


Фота: pixabay.com

У аўторак надвор’е будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 — плюс 3 градусы, а ўдзень — 7–13 цяпла.

Без ападкаў чакаецца і ў сераду. У гэты дзень у асноўным па заходняй палове краіны ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а днём — 10–16 градусаў вышэй за нуль.

У чацвер прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Уначы чакаецца ад нуля да плюс 7 градусаў, а ўдзень тэмпература павысіцца да 10–17 градусаў.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, а ўдзень — ад 10 да 16 градусаў цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у апошнія выхадныя першага вясновага месяца фон атмасфернага ціску зноў пачне павышацца, аблокі стануць рассейвацца і ападкі спыняцца, што дасць магчымасць сакавіцкаму сонцу лепш прагрэць паветра. У выніку ў дзённыя гадзіны ў паўднёвых раёнах слупкі тэрмометраў наблізяцца да 20-градусных адзнак.

У суботу ноччу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, а днём будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы тэмпература дасягне 1–8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — ад плюс 13 градусаў на поўначы да плюс 20 градусаў на поўдні.

А ў нядзелю ў нас наогул прыйдзе майскае надвор’е. У апошні дзень сакавіка будзе выключна цёпла і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы чакаецца на ўзроўні 3–10 градусаў, а днём падымецца да 15–22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.