Вы тут

У ВДУ адбылася дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа: памяць і боль віцебскай зямлі»


На мінулым тыдні ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П. М. Машэрава адбылася дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа: памяць і боль віцебскай зямлі». У размове са студэнтамі ўзялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры паўночнага рэгіёна, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці, а таксама кіраўнікі і педагогі ВНУ.


«Як аказалася, у нашай краіне вырасла не адно пакаленне, якое проста не ведае праўды аб самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, калі генацыд быў узведзены ў разрад дзяржаўнай палітыкі асобных краін цяперашняга „калектыўнага Захаду“. Сярод беларускай моладзі, чые розумы і сэрцы, у першую чаргу, падвяргаліся негатыўнаму ўздзеянню, распальвалася варожасць па палітычных і ідэалагічных матывах, злачыннасць нацызму нівеліравалася. І толькі дзякуючы своечасоваму ўмяшанню дзяржавы дадзеная тэндэнцыя ў Рэспубліцы Беларусь не набыла масавы характар», — звярнуўся да ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец.

Ён расказаў прысутным, што падчас расследавання злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў і калабарацыяністаў высветлілася, што ў гады акупацыі на тэрыторыі нашай рэспублікі забілі тры мільёны чалавек і больш за 300 тысяч сагналі ў рабства. Больш чым 200 гарадоў былі разбураны. У 1944 годзе ў Віцебску менш як 120 чалавек сустракалі пераможцаў. Калі гаварыць пра матэрыяльны ўрон, у сённяшнім эквіваленце ён складае звыш 2,3 трыльёна долараў.

У ходзе следства па крымінальнай справе па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, якое працягваецца больш за два гады, устанаўліваюцца новыя факты жахлівых злачынстваў нацыстаў на беларускай зямлі. Беларусь пазнала ўсе формы генацыду, прадугледжаныя Канвенцыяй ААН «Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго». У рамках шырокамаштабнай работы па выхаванні грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу, моладзі ў духу патрыятызму арганізоўваюцца наведванні месцаў правядзення пошукавых мерапрыемстваў. Працягваецца работа і па ўвекавечанні памяці загінулых мірных жыхароў і абаронцаў Айчыны, захаванні гістарычнай праўды, недапушчэнні гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

Як адзначыў начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Андрэй Пазнякоў, напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы ўсе павінны прыкласці максімум намаганняў, каб захаваць, усё, што маем.

Рэктар навучальнай установы Валянціна Багатырова, звяртаючыся да сваіх студэнтаў, падкрэсліла: факты генацыду трэба вывучыць і запомніць. Гэта дапаможа зразумець важнасць міру і стабільнасці. «У нашай дзяржаве створаны ўсе магчымасці для таго, каб жыць годна, атрымліваць адукацыю, рэалізоўваць сябе ў прафесіі і грамадскім жыцці», — заключыла Валянціна Васільеўна.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота «Витебские вести»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.