Вы тут

Уступная кампанія ў ВНУ для мэтавікоў пройдзе з 27 чэрвеня па 12 ліпеня


Уступная кампанія ў беларускія ВНУ для мэтавікоў пройдзе з 27 чэрвеня па 12 ліпеня. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У гэтым годзе адбылася некаторая карэкціроўка арганізацыі прыёму абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Фармат правядзення ўступнай кампаніі пры гэтым для іх не зменіцца. Так, прыём абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі будзе вынесены за рамкі асноўнай уступнай кампаніі — ён пачнецца з 27 чэрвеня і завершыцца 12-га ліпеня ўжо залічэннем абітурыенатў у лік студэнтаў», — распавёў Сяргей Пішчоў.

Ён адзначыў, што працэс падачы дакументаў, правядзення ўступных іспытаў застанецца ранейшым. Іспыты пройдуць у вуснай ці ў практычнай форме, у залежнасці ад вучэбнага прадмета, здаваць абітурыенты будуць адзін прадмет экзаменацыйным камісіям ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Такім чынам, да пачатку асноўнай уступнай кампаніі мэтавікі будуць ужо залічаныя ў лік студэнтаў.

Гаворачы аб асаблівасцях уступнай кампаніі для іх, прадстаўнік Мінадукацыі нагадаў аб увядзенні ніжняга парога сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

«Ён павінен быць не ніжэйшы за 7. Але неабходна адзначыць, што гэта датычыцца не ўсіх спецыяльнасцей. Выключэннем з’яўляюцца спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю, найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, пералік якіх устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі, а таксама групы спецыяльнасцей „фізічная культура і спорт“, дзе абмежаванняў па гэтым ніжнім значэнні сярэдняга бала дакумента аб адукацыі няма. Таксама ўводзіцца, у адрозненне ад мінулага года, магчымасць арганізацыі конкурсу сярод асобных заказчыкаў кадраў у выпадку, калі конкурс па спецыяльнасці ў цэлым не адбудзецца. Гэта сведчыць аб тым, што ў выпадку, калі конкурсу па спецыяльнасці не будзе, але добрасумленныя заказчыкі забяспечылі конкурс на тыя месцы, якія яны заявілі, яны ў любым выпадку атрымаюць матываваных студэнтаў-мэтавікоў, якія ў далейшым будуць накіраваны на першае месца працы на прадпрыемствы заказчыкаў кадраў», — растлумачыў ён.

Цяпер фарміруецца пул заявак на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў. «Мы рэкамендуем звяртацца ў прыёмныя камісіі ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія ў першую чаргу будуць ведаць аб тым, якія месцы, на якіх прадпрыемствах будуць выдзелены для таго, каб у далейшым абітурыенты маглі заключаць дагаворы з гэтымі прадпрыемствамі і прэтэндаваць на паступленне па гэтай траекторыі», — праінфармаваў Сяргей Пішчоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.