Вы тут

Іксодавыя кляшчы актывізаваліся ў Беларусі


У Беларусі актывізаваліся іксодавыя кляшчы. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Актывізацыя іксодавых кляшчоў адзначаецца з лютага. На гэты час зарэгістравана як мінімум 10 выпадкаў зваротаў грамадзян у арганізацыі аховы здароўя наконт прысмоктвання кляшчоў — у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

На працягу апошніх пяці гадоў у краіне рэгіструецца ў сярэднім каля 2 тыс. захворванняў на клешчавы барэліёз (хвароба Лайма) і больш за 200 выпадкаў клешчавога энцэфаліту ў год.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што магчымасць заражэння чалавека клешчавымі інфекцыямі не выключана з канца зімы да позняй восені. З-за кліматычных змен у бок пацяплення працягласць перыяду актыўнасці кляшчоў у апошнія гады на тэрыторыі Беларусі павялічылася да дзесяці месяцаў (з лютага па лістапад).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.