Вы тут

У Хоцімскім раёне мужчына дэмантаваў лазню і загінуў пры яе абвальванні


У Хоцімскім раёне мужчына загінуў падчас работ па дэмантажы лазні на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Учора, 26 сакавіка, у 18:38 ратавальнікам паступіў сігнал аб абвальванні будаўнічых канструкцый драўлянай лазні (4×5 м) пры правядзенні работ па яе дэмантажы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Падлесная Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці.

У выніку абрушэння быў смяротна траўміраваны мужчына 1957 года нараджэння, уладальнік маёмасці. Прычына абвальвання ўстанаўліваецца.

За суткі падраздзяленні МНС Магілёўскай вобласці ўчынілі 15 выездаў, з іх адзін на тушэнне пажару, чатыры на тушэнне загаранняў сухой расліннасці і дзесяць на аказанне тэхнічнай дапамогі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.