Вы тут

Гандлёвыя сеткі прадоўжылі скідку 10 працэнтаў на шэраг тавараў для ўразлівых катэгорый насельніцтва


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак падпісалі дадатковае пагадненне аб скідках на шэраг тавараў для ўразлівых катэгорый насельніцтва, перадае БелТА.


Пагадненне было заключана ў студзені 2022 года, потым неаднаразова прадаўжалася. У сувязі з тым, што тэрмін дзеяння зноў заканчваецца, было прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне — на другі квартал 2024 года.

«У пагадненні ўдзельнічаюць 13 буйных гандлёвых сетак. З пачатку ўвядзення гэтага механізма выдадзена ўжо больш як 2 млн картак, а сума прадастаўленай скідкі за гэты перыяд склала прыкладна Br65 млн. Гэта добрая падтрымка для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Умовы пагаднення асабліва не змяняюцца, і так. упадабаныя нашым грамадзянам зніжкі працягнуць дзейнічаць», — падкрэсліў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Гэты механізм традыцыйна падаўжаецца на адзін квартал. Па словах кіраўніка МАРГ, гэта звязана з ацэнкай эканамічнай сітуацыі ў гандлёвых арганізацыях. Калі яна больш-менш стабільная, то пагадненне зноў пралангіруюць.

«У прынцыпе, пачатак года атрымаўся добрым. Параметры па інфляцыі знаходзяцца ва ўстаноўленых нормах, не перавышаючы ўмоўных граніц, якія мы разлічылі. Рознічны тавараабарот расце. Дынаміка станоўчая, таму спадзяёмся, што скідачны механізм будзе і ў далейшым захоўвацца», — дадаў Аляксей Багданаў.

Зніжка 10 працэнтаў даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. У ліку тавараў, на якія яна распаўсюджваецца, — хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловая крупа, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, мяса курэй, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, агародніна і іншыя тавары.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.